Грамадства147147

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Былы лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў апублікаваў артыкул, у якім крытыкуе ўспрыманне Беларусі як «сатэліта Расіі» і заклікае Еўропу «глядзець не назад, а наперад».

У 2020 годзе Андрэя Дзмітрыева зарэгістравалі ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, разам з Ганнай Канапацкай і Сяргеем Чэрачнем. Фота: Наша Ніва 

Артыкул Андрэя Дзмітрыева апублікаваны на старонках анлайн-часопіса «IPG — Міжнародная палітыка і грамадства», які выдаецца нямецкім Фондам імя Фрыдрыха Эберта.

Кандыдат-спойлер на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года адзначае, што, «нягледзячы на палітычны крызіс, тры гады рэпрэсій і вайну ля межаў Беларусі, многія людзі працягваюць спадзявацца на будучыню, дзе паважаюцца правы чалавека і існуе свабода выказвання меркаванняў».

Па словах палітыка, «беларусы ўжо прайшлі сваю рэвалюцыю ў 2020 годзе. Яна адбылася ў сэрцах і свядомасці людзей. Цяпер народ праходзіць складаны шлях да перамен, якія павінны стабілізаваць сітуацыю і прывесці да жыцця без насілля і новых узрушэнняў».

«І на гэтым шляху ён варты не шкадавання, а поўнай падтрымкі», — піша Дзмітрыеў.

На погляд палітыка, «беларусы хочуць мірных перамен, якія дазволяць вызваліць палітвязняў і стварыць умовы для дыялогу паміж грамадствам і ўладай, а таксама спынення ізаляцыі краіны».

Сам Дзмітрыеў быў асуджаны на паўтара года зняволення па палітычных матывах, адбыў свой тэрмін і выйшаў на свабоду.

Ён адзначае важнасць таго, каб Еўропа бачыла Беларусь «як незалежную дзяржаву» і «глядзела не назад, а наперад, грунтуючыся на сваіх каштоўнасцях і мэтах».

«Мэта — пабудова дэмакратычнай Беларусі, надзейнага партнёра ў рэгіянальнай бяспецы».

Аўтар сцвярджае, што «для большасці ў краіне крайне зняважлівы погляд на Беларусь як «сатэліта» Расіі і тым больш акупаваную тэрыторыю. Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасці».

«Народ не хоча быць разменнай манетай у геапалітычных гульнях, а імкнецца да таго, каб Беларусь успрымалі як незалежную і паважаную дзяржаву», — адзначае аўтар і нагадвае пра неабходнасць «узмацнення незалежнасці і стварэння ўмоваў для нармальнага развіцця грамадзянскай супольнасці».

Нагадаем, што пасля 2021 года ў Беларусі былі ліквідаваныя ўсе незалежныя грамадскія арганізацыі, а кіраўнікі ўсіх вялікіх нацыянальных НДА або сталі аб'ектам крымінальнага пераследу, або пакінулі краіну. Сярод палітзняволеных — сусветна вядомы праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

«Беларусам патрэбныя партнёры, якія ўспрымаюць іх як перспектыўнага саюзніка, а не праблему», — дадае Дзмітрыеў.

Санкцыі супраць лукашэнкаўцаў б’юць па людзях, а не па ўладзе, мяркуе Андрэй Дзмітрыеў. На фота: Аляксандр Лукашэнка ў Маскве 9 кастрычніка 2024 года

Якіх крокаў ад Еўропы чакае Дзмітрыеў

Аўтар заклікае да канкрэтных крокаў, якія б вялі да вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій і стварэння ўмоваў для палітычнай размарозкі.

Адным з такіх крокаў ён бачыць вяртанне заходніх дыпламатычных місій у Мінск.

«Гэта не тычыцца прызнання Лукашэнкі, а прызнання права беларусаў на сваю дзяржаву і таго, што беларусы — гэта частка еўрапейскай прасторы», — аргументуе Дзмітрыеў.

Ён звяртае ўвагу на негатыўны ўплыў санкцый. На яго думку, яны падштурхоўваюць іх да арыентацыі на Усход і аслабляюць сувязі з Еўропай.

У той жа час, піша Андрэй Дзмітрыеў, «беларусы не хочуць цалкам аддаляцца ад Еўропы — яны шукаюць баланс, які дазволіць ім заставацца часткай еўрапейскай прасторы і не стаць удзельнікамі вайны».

Андрэй Дзмітрыеў прапануе, каб падтрымка Еўропы была накіраваная на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці і дапамогу беларусам у захаванні іх еўрапейскай ідэнтычнасці.

«Для многіх еўрапейская ідэнтычнасць — гэта не толькі геапалітычны выбар, але і сімвал нармальнага жыцця, дзе паважаюць правы чалавека і ёсць магчымасці для самаразвіцця», — падкрэслівае Дзмітрыеў.

Важным ён лічыць наяўнасць еўрапейскіх праграм для студэнтаў і маладых прафесіяналаў з Беларусі, адукацыйных абменаў і праектаў, накіраваных на развіццё мясцовых ініцыятыў у краіне.

Усе пералічаныя крокі, на яго думку, дапамогуць аднавіць у беларусаў «пачуццё агульнасці і адзінства».

«Падтрымка звонку павінна выглядаць не як умяшанне, а як дапамога ў захаванні сувязі з Еўропай і інтэграцыі ў культурную і эканамічную прастору. Чым больш такіх сувязяў удасца стварыць, тым мацнейшымі будуць дэмакратычныя памкненні ўнутры краіны і тым цяжэйшым будзе ўладам ізаляваць Беларусь ад знешняга свету», — мяркуе аўтар.

«Ва ўмовах пастаяннага надзвычайнага становішча, ціску і страху (…) беларусы не здаюцца. Яны імкнуцца захаваць свае прынцыпы і каштоўнасці: міралюбнасць, працавітасць, годнасць, веру ў будучыню сваёй краіны. І гэта заслугоўвае павагі і падтрымкі — як з боку Еўрапейскага саюза, так і ўсяго Захаду», — рэзюмуе Дзмітрыеў.

Каментары147

  • Агентура i пасобнiкi лукашэнкi
    11.10.2024
    Усiх падключылi, пазЬняка, дзмiтрыева..
  • Ботам
    11.10.2024
    Можа яго адсідка, як і Васкнасенскага была ліпавай? Наратывы лукашэнкаўскай прапаганды ён паўтарае такія ж.
  • Запеў салаўём
    11.10.2024
    Даўно, відаць, Дзмітрыеву "беларусы" гумовую палку ў задні праход не ўстаўлялі.

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →