Свет77

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск 12 кастрычніка прадставіў сваю стратэгію барацьбы з нелегальнымі мігрантамі ў Польшчы і ўсім Еўрасаюзе. Стратэгія атрымала назву «Вярнуць кантроль, гарантаваць бяспеку». Сярод ключавых яе прапаноў — «часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак».

Дональд Туск. Фота: AP Photo/Wojciech Strozyk

«Я буду патрабаваць права прызнаць гэта рашэнне ў Еўропе, — паабяцаў Дональд Туск на з'ездзе кіроўнай партыі «Грамадзянская платформа».

Гаворка ідзе пра закон Еўрасаюза, які дазваляе ўсім нелегалам, якія прыбылі на яго тэрыторыю, патрабаваць разгляду просьбы аб прытулку. Паводле польскага прэм'ера, менавіта на гэты закон спадзяюцца мігранты, якія спрабуюць нелегальна перасячы мяжу Беларусі і Польшчы.

Дональд Туск заявіў, што «дзяржава павінна аднавіць 100-працэнтны кантроль над тымі, хто прыязджае ў Польшчу».

«Мы звядзём да мінімуму незаконную міграцыю ў Польшчы, мы выкаранім тыя практыкі, якія фактычна абыходзілі польскія інтарэсы і парушалі бяспеку палякаў і польскай дзяржавы. І мы ліквідуем гэтыя практыкі да нуля», — сказаў Туск.

«Сёння гэта абсалютна найважнейшая рэч у Польшчы, Еўропе і свеце — даць добры, сумленны, а таксама прыстойны, але адначасова жорсткі адказ на гэтыя званкі і страхі, якія ўзнікаюць у сувязі з масавымі міграцыямі, вялікім міграцыйным ціскам, а таксама палітыкай варожых дзяржаў, якія арганізуюць гэтую незаконную міграцыю», — заявіў ён. 

Але пры гэтым Дональд Туск паабяцаў прыцягваць у краіну неабходныя працоўныя рэсурсы, што закране і беларусаў.

«Дзяржава нясе адказнасць за прыцягненне ў Польшчу людзей, якія хочуць сумленна працаваць, плаціць падаткі, інтэгравацца ў польскае грамадства і вучыцца ў сапраўдным універсітэце. І гэта людзі, якія потым заслугоўваюць павагі», — падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада.

Таксама ён паабяцаў спрасціць працэдуры для іншаземцаў, у якіх ёсць польскія карані. Верагодна, у гэтую катэгорыю трапяць і ўладальнікі «карты паляка».

«Мы плануем палітыку паскоранага вяртання палякаў і людзей польскага паходжання з польскай дыяспары, з-за мяжы», — заявіў Туск.

Каментары7

  • Юзэф
    12.10.2024
    У Беларусi 1,2 мiльёна каталiкоý з аднолькавай за палякамi рэлiгiяй, традыцыямi i cвятамi (лiчы палякаý, але з "Крэсаý"). Нават калi палову ад iх пераманiць то можна закрыць некаторыя патрэбы на польскiм рынкy працы. Гэта для палякаý куды лепш чым мiгранты з Бангладэша цi Пакiстана.
  • Мігранты
    13.10.2024
    Спадару Дональдзе, мы спадзяемся дабегчы праз ПНР ў Чацьвёрты Райх, каб там ўжо атрымліваць дэр сацыяль
  • Цьху
    13.10.2024
    Юзэф, тое ж самае робіць імперская масква, раздаючы ўсім запар свае пашпарты з двухгаловай курыцай ды падзяляючы людзей па рэлігіі, тое ж самае спрабуе рабіць і варшава, раздаючы свае карткі ды пашпарты з аднагаловай курыцай. Абое рабое, адныя паўсюль ўсталёўваюць свае цыбуліны і праз іх насаждаюць свой расійскі імперыялізм, а другія лічаць калі ты каталік то цябе адразу можна запісваць у палякі, тым самым насаджаючы польскі. Таму такіх абодвух суседзяў так і хочацца паслаць па адпаведнаму маршруту: адных у накірунку крэйсера масква, а другіх у адваротны бок.

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →