Грамадства2727

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

У суботу сын палітыка зноў выступіў на канцэрце — ужо ў Маладзечне.

Мікалай Лукашэнка выступіў у Маладзечне. Tochka.by

17 верасня ўлады запусцілі свой «марафон адзінства». Па сутнасці, гэта серыя перадвыбарных канцэртаў і іншых мерапрыемстваў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і той палітыкі, якую ён праводзіць (хоць сама дата выбараў яшчэ не абвешчана).

@nashaniva Коля Лукашэнка гастралюе па краіне #беларусь #молодечно #новостибеларуси #маякраінабеларусь #лукашенко #колялукашенко ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Адказнай за марафон паставілі нявестку палітыка Ганну Лукашэнка (якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук).

Такія мерапрыемствы пройдуць у розных рэгіёнах. Першым горадам пасля Мінска, куды адправіліся прапагандысты і праўладныя артысты з гастролямі ў рамках гэтага марафона, стаў Маладзечна.

У Мінску на канцэрце да так званага «Дня народнага адзінства» сярод артыстаў выступаў Мікалай Лукашэнка — ён сыграў на раялі. За другім раялем сядзела выкладчыца кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алена Асташкіна-Мысліўчык. 

Аказалася, што і ў рэгіёнах сын палітыка будзе на сцэне. Прынамсі ў Маладзечне ён ізноў быў за раялем.

Апроч Колі Лукашэнкі, да гараджан прыехала касмічная турыстка Марына Васілеўская, спявак Аляксандр Саладуха, выканаўцы «Балады аб дыктатару». А гораду падарылі ўра-патрыятычны мурал ад БРСМ.

Мурал, адкрыты ў Маладзечне. Фота: sb.by

Апытанка

Каментары27

  • Парада
    13.10.2024
    Вось няхай Коля і абмяжуецца выступамі за раялем. І не лезе ў палітыку.
    А то Гітлер таксама - карціны маляваў, і ўсё было нармальна. А як палез у палітыку, то такое пачалося!...Жах што пачалося.
  • Кхм
    13.10.2024
    Прэзідэнт адной краіны таксама некалі граў на раялі. І лепей было б каб не мяняў прафесію.
  • Раяль
    13.10.2024
    На шлавянский базар его, такой талант пропадает

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →