Дзве дзяўчыны захраслі на коле агляду на вышыні 18 метраў у Хоцімску
Здарэнне адбылося сёння ў Парку культуры і адпачынку, паведамляе МНС.
Аказалася, што адбылося кароткае замыканне электрарухавіка кола агляду.
У выніку атракцыён аказаўся заблакаваным, у гэты час у вазку на вышыні каля 18 метраў знаходзіліся дзве дзяўчыны.
Работнікі МНС пры дапамозе аўтамабільнага каленчатага пад'ёмніка знялі дзяўчат.
Каментары