Вайна33

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці

Украінскія аператары дронаў здаліся перад гэтым у палон.

Карта, апублікаваная DeepState

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. Пра гэта паведамляе сэрвіс DeepState.

Аналітыкі са спасылкай на крыніцы адзначаюць, што гэта адбылося 10 кастрычніка ў раёне населенага пункта Зялёны Шлях. Туды прарваліся расійскія часці. Украінскія байцы (сярод іх былі аператары дронаў) былі вымушаныя здацца. Як адзначае DeepState, сітуацыя ў Курскай вобласці не такая радасная.

Упаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец пракаментаваў, што пакаранне палонных — гэта грубае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Ён накіраваў лісты ў ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з нагоды расстрэлу палонных.

«Гэтыя дзеянні не павінны застацца беспакаранымі, і вораг павінен панесці ўсю адказнасць. Расія — гэта краіна-тэрарыст, якая парушае ўсе правілы і звычаі вайны. Міжнародная супольнасць не павінна заплюшчваць вочы на такія злачынствы», — заявіў Лубінец.

Каментары3

  • Вушацкi
    13.10.2024
    Вау́ка клянуць, а ëн сыцеіць
  • B-52
    13.10.2024
    Яны спачатку прынялi бой, а калi бк скончыýся здалiся. Украiнцы ý тг канале Труха так апiсалi. А наогул, аператараý дронаý i снайпероý абодва бакi ý палон амаль не бяруць.
  • Сусед
    13.10.2024
    Вушацкi, гэтаму вауку руки развязали заходния " палитыки" , кали быу збиты пасажырски Боинг над Донецкам и смерть Навальнага и многа чаго яшчы........

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх11

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка13

Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа8

Хурма, баравікі, памідоры і нават гранаты. Што можна ўхапіць на Камароўцы ў сярэдзіне восені

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх11

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →