Свет66

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao

Левыя дэпутаты Еўрапарламента выканалі італьянскую песню, гімн антыфашысцкага супраціву Bella Ciao пасля выступлення прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, піша The Guardian.

Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

«Гэта не Еўрабачанне», — казала спікерка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола, спрабуючы спыніць хор дэпутатаў.

У ходзе дыскусіі нязгодныя з палітыкай Орбана парламентарыі абвінавацілі яго ў блізкасці да Уладзіміра Пуціна, а таксама асудзілі парушэнні асноўных правоў і свабод у Венгрыі і высокі ўзровень карупцыі.

Песню, якой праводзілі Орбана, у Італіі спяваюць кожны год 25 красавіка ў гонар заканчэння фашысцкай дыктатуры Беніта Мусаліні і нацысцкай акупацыі. Але апошнім часам яна таксама гучала на антыўрадавых пратэстах у Іране, барыкадах ва Украіне, яе таксама спявалі змагары за правы жанчын у Польшчы, а таксама, як адзначае The Guardian, незаконна транслявалі з мінарэтаў мячэцяў у Турцыі.

Каментары6

  • bellaciao
    11.10.2024
    ну по видео все же больше похоже, что так Урсулу встретили.
  • Суд божы
    11.10.2024
    Дзіўлюся, што гэты бандыт дагэтуль рукапаціскальны ў еўрапарламенце. Па-добраму, сядзець бы яму за кратамі, а не на трыбуне.
  • Dam as rock
    11.10.2024
    Ой как весело, розовые пони веселяться на фоне климато истерии, мигрантов и войнушки. Пузыри еще мыльные начните пускать. Еще не все сельское хозяйство уничтожили?

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»31

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»20

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»31

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Галоўнае
Усе навіны →