Усяго патроху66

Гаспадары абабілі дом 120 тысячамі накрывак ад бутэлек — вось як ён выглядае

Незвычайны дом знаходзіцца ў вёсцы Брылькі Валожынскага раёна (Мінская вобласць).

Скрыншоты відэа obzoor.by

Гаспадыня расказала obzoor.by, што дом упрыгожваў яе муж, якога не стала тры гады таму, дапамагалі таксама дзеці і ўнукі. Дзве пенсіі мужчыны аддаў толькі на цвікі: іх спатрэбілася 120 тысяч — столькі ж, колькі накрывак.

Накрыўкі сям'я збірала два гады. Штосьці на сметніцах выбіралі, штосьці ім людзі прыносілі. Пасля таго, як дом аздобілі, яшчэ нават засталося — у гаражы стаіць тры мяшкі накрывак.

Сюжэты на доме зрабілі розныя — і героі мультфільмаў («Ну, погоди!», «Малыш і Карлсан» і іншыя), і Алімпіяда.

Сама гаспадыня дома вось-вось адсвяткуе 70-годдзе. 20 гадоў яна адпрацавала паштальёнам.

Каментары6

  • Вясковы піксель-арт
    13.10.2024
    Калі не хапіла мужнасці (ці грошай) набіць татухі на ўсё цела, у справу ўступаюць пластыкавыя накрыўкі...
  • do
    13.10.2024
    Агратрэш
  • Мыш
    13.10.2024
    Вельмі душэўна, нагадвае вясковыя дыванікі і саматканыя посцілкі - такія ж яркія і выразныя мазаікі, прызначаныя для ўпрыгожвання дастаткова шэрай рэчаіснасці. І гэта таксама народнае мастацтва, а не толькі лебедзі з саломы для турыстаў, малайцы гаспадары!

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне13

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў6

Чэргі з фур на выезд з Беларусі прыкметна скараціліся. Чаму так адбываецца?2

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам6

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму2

18 чалавекам стала млосна ад сцэн жорсткага сэксу падчас оперы ў Германіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне13

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Галоўнае
Усе навіны →