Нерухомасць33

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме

Трохпакаёвую кватэру з вялізнымі столямі і сапраўдным камінам можна купіць у доме 1913 года пабудовы. Яна размешчана ў гістарычным цэнтры Гродна — на Леніна, 15, заўважыў аб'яву партал hrodna.life.

Кватэра на Леніна, 15 у Гродна. Фота тут і далей: realt.by

У кватэры традыцыйныя для старадаўніх дамоў высокія столі і прасторная кухня ў 9,5 кв.м. Агульная плошча жылля — 79,3 кв.м. Унутры зроблены рамонт. Кватэру прадаюць з мэбляй і ўбудаванай бытавой тэхнікай — можна адразу засяляцца.

Уваходныя дзверы металічныя, міжпакаёвыя — драўляныя, у вокнах пастаўлены шклопакеты. На сценах паклееныя шпалеры, падлогі паркетныя, часткова плітка. У двух пакоях нацяжная столь. Санвузел сумешчаны, у ім стаіць адразу і ванна, і душавая кабінка.

Інтэр'ер аформлены ў класічным стылі 2000-х гадоў. Мэбля — драўляная і пад дрэва, з разьбянымі дэталямі, шклянымі вітрынамі, драўляныя дзверы з элементамі вітражоў.

Кватэра размешчана на першым паверсе. Ёсць магчымасць для пераводу яе ў нежылое памяшканне, адзначана ў аб'яве.

Дом цагляны, аднапавярховы з мансардным паверхам. У аб'яве аб продажы сказана, што суседзі выдатныя. Яшчэ б — з сакавіка гэтага года частку будынка займае рэстаран сушы і піцы Sushi love. Раней у гэтым доме працавалі «Аляксандраўскія пірагі». Амаль усе вокны кватэры выходзяць у двор на невялікі абгароджаны кветнік з газонам, шматгадовымі раслінамі і пладовымі дрэвамі. У двары — вялікая паркоўка. Суседні будынак займае бар «Гудзіні», ветклініка, рамонт тэлефонаў і офісы. Недалёка універсітэт, парк Жылібера, аўтобусны і чыгуначны вакзалы, школа, гімназія № 10.

Кошт кватэры $96 тыс.

Каментары3

  • Перавод ў Нежылое
    13.10.2024
    Высмаркацца змужаюць браць дазвол і смарчок рэгістраваць
  • Инде-ей-ец
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Инде-ей-ец
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка19

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →