БФФ прэзентавала новую форму нацыянальнай зборнай. Не абышлося без налёту сілавікоў
На ютуб-канале Беларускай федэрацыі футбола з'явіўся вострасюжэтны ролік з прэзентацыяй новай формы нацыянальнай зборнай, у якой яна выйшла ўжо на сённяшні матч са зборнай Паўночнай Ірландыі.
У галоўнай ролі ў роліку зняўся былы вядомы гулец, абсалютны рэкардсмен па забітых у чэмпіянаце Беларусі галах Раман Васілюк.
Дзеянне адбываецца ў разбураным будынку, у які ў пэўны момант урываецца група захопу лукашэнкаўскіх сілавікоў пад камандаваннем Васілюка і зрывае покрыва з футбаліста, які стаіць пасярод пакоя ў новай форме.
Каментары