Усяго патроху88

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку

У спартсменкі Настассі Мірончык-Івановай спыталі, як змяніўся яе Instagram пасля таго, як яе прызначылі ў парламент.

Настасся Мірончык-Іванова, жнівень 2024. Фота: інстаграм дэпутаткі

«З'явіўся больш дзелавы стыль. Прыбрала некаторыя адкрытыя фотасесіі. Але ўсё роўна дэпутаты таксама людзі. І калі мы на адпачынку, мы можам дазволіць сабе добрае фота ў купальніку. Але ўсё павінна быць у пэўных рамках, у дзелавым стылі.

@nashaniva Можна ці не? #беларусь #новостибеларуси #политика #чиновница #депутаты #минсксейчас ♬ The Thing Is - Ty Simon

Трохі давялося памяняць свой кантэнт (я лічу, у правільным кірунку) для сваёй аўдыторыі. Цяпер гэта ўжо і палітыкі, палітычныя аглядальнікі, больш дарослае пакаленне», — адказала яна ў праграме «100 пытанняў даросламу» на БТ.

У інстаграме дэпутаткі сталі з'яўляцца фоты ў строгіх уборах. Фота: інстаграм дэпутаткі 

Але і здымкі ў купальніку засталіся. Жнівень 2024. Фота: інстаграм дэпутаткі

Спартсменка таксама расказала, што свой брэнд адзення «Міро» паставіла на паўзу з-за вялікай загружанасці. Але не пакідае ідэю запусціць сваю лінейку як спартыўнага, так і класічнага адзення.

«Магчыма, у будучыні ў мяне з'явіцца больш свабоднага часу. У далёкай будучыні. А можа, і цяпер я здолею сумясціць і рэалізаваць ідэю паўнавартаснага брэнду «Міро». Магчыма, гэта будзе спартыўнае адзенне.

Пры гэтым усе імкнуцца на худыя фігуры нацягнуць прыгожыя аблягаючыя легінсы. Мне б хацелася падкрэсліць прыгажосць нашых беларускіх форм, жанчын, якія ў форме. Мне вельмі хацелася б заняцца і спартыўным брэндам, і, зразумела, маёй любоўю — класічным адзеннем», — расказала Мірончык-Іванова.

Каментары8

  • Алекс
    13.10.2024
    Очередная профурсетка в палатке.
  • даведка
    13.10.2024
    Идею с собственной линейкой одежды пришлось поставить на паузу из-за запрета депутатам (в купальниках и без) заниматься предпринимательской деятельностью.
  • даведка
    13.10.2024
    Перед нею в этой же передаче участвовал ещё один депутат Руслан Чернецкий.

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →