Грамадства55

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной

Мірскі і Нясвіжскі замкі ў топ-3 не ўвайшлі.

Мемарыял «Мужнасць» у Брэсцкай крэпасці. Фота: сайт Саюзнай дзяржавы

Брэсцкая крэпасць стала самым наведвальным музейным комплексам Беларусі. Такія звесткі па стане на канец мінулага года прывёў Белстат.

У тройцы самых папулярных музеяў краіны па версіі чыноўнікаў таксама аказаліся мемарыяльны комплекс Хатынь» і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Паводле звестак Белстата, беларускія музеі ў 2023 годзе наведалі 7,6 мільёна чалавек, што на 13,6% больш, чым у 2022 годзе. Усяго ў краіне 156 музеяў — з іх 100 комплексных, 39 гістарычных, 11 мастацкіх, 4 літаратурных і па адным прыродазнаўчым і навукова-тэхнічным.

У Беларусі 5683 аб'екты гістарычнай і культурнай спадчыны. Больш за ўсё сярод іх помнікаў археалогіі — 2226. 

У справаздачы да Дня работніка культуры Белстат агучыў і сярэдні заробак у гэтай галіне. У студзені-жніўні 2024 года ён склаў 1314 рублёў да выліку падаткаў.

Каментары5

  • .
    13.10.2024
    Папулярнасць "ваенных" музеяў я звязваю з расейскімі турыстамі.
  • if sign
    13.10.2024
    Не панятна, усё панятна. Далёкім ад унутранай павесткі тлумачу: агулам ніхто ў тыя музеі ня ходзіць. А ў ваенныя разнарадка. Дзяцей са школ па плану туды ледзь не тры разы на год ганяюць. Знаёмцы кажуць, што многія не ходзяць нават, але грошы трасуць на білет - то бок плоцяць каб адчапіліся. А стастыка - яна жанчына такая....
  • Беларус
    13.10.2024
    ., Расійскія турысты ў асноўным едуць у Мір і Нясвіж. Менавіта так за кошт іх павінен быць рост. А ў ваенныя музеі масава ганяюць народ ідэолагі. Як вы ўсё адно не ведаеце, як гэта ў Беларусі робіцца...

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →