Каментары да артыкула

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя

  • Эюя
    13.10.2024
    Так і ёсць.
  • Satan
    13.10.2024
    Усё, што кажа Пазняк, у каментах на НН лукаботы пішуць амаль кожны дзень! Можа нават ён у іх тырыць тэкст, а не яны ў яго.
  • FF
    13.10.2024
    Satan,
    А што лукаботы пішуць у каментах? Што лукашэнка вар'ят? Што ён прыйшоў да ўлады ў выніку спецаперацыі ФСБ? Што 30 гадоў знішчае ўсю беларушчыну? Гэта ўсё наратывы Пазняка, якія ён пастаянна прасоўвае. У 20-м, калі не памыляюся, яшчэ пісаў, што Пуцін збіраецца выкарыстаць Беларусь для вайны з Украінай
  • Дзякуй
    13.10.2024
    Дзякуй Сяргею Навумчыку і Зянону Пазьняку.
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    13.10.2024
    Час паказавае, што Пазьняк кажа праўду і мае рацыю.
  • Зянон Станіслававіч гэта здрада людзей
    13.10.2024
    Пра гаранта незалежнасьці Беларусі дзень і ноч трызьніць прапаганда Лукашэнкі.
    Пазьняк проста паўтарыў яе наратывы.
    Кансерва рэжыма?
  • Хлусу
    13.10.2024
    Вы хлусіце. Прапаганда кажа адно, а Пазьняк зусім іншае.
  • Воўна
    13.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • былы пазьняковец
    13.10.2024
    Зянон Пазняк: Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто

    Навумчык, гэта кажа прапаганда рэжыму дзень і ноч. І тут Пазьняк неарыгінальны.
  • Пытанне
    13.10.2024
    былы пазьняковец, пытанне журналіста было: хто з атачэння Лукашэнкі можа яго замяніць? Ну і хто па-вашаму? На каго вы асабіста робіце стаўку ў атачэння Лукашэнкі?
  • Прахожы
    13.10.2024
    Палітыка павінна цікавіць тое, як яго слова адгукнецца сярод выбаршчыкаў, ці будуць яму давяраць - гэта значыць імідж. А калі ён імкнецца сілай загнаць вядомую яму "праўду" ў мазгі не падрыхтаванага насельніцтва, то гэта апостал, прарок. І праз 30 гадоў гэты прарок можа задаволена канстатаваць: а я ж вас папярэджваў. Але што з таго? Жыццё не заўважыла прароцтваў, бо для яго змены патрэбен быў не прарок, а палітык, які б разумна выстройваў свой імідж.
  • Хмм
    13.10.2024
    Прахожы, Зянон Пазьняк прынцыпова кажа праўду і прынцыпова не займаецца папулізмам (якога вы так хочаце).

    (Популизм в политике - это последовательная линия поведения, которая предполагает выдвижение заведомо демагогических и реально не выполнимых лозунгов и обещаний с тем, чтобы удержать народную популярность или добиться ее.)

    Тыповыя прыклады папулістаў: Лукашэнка, Бабарыка, Калеснікава, Цапкала.
  • Лол
    13.10.2024
    Прахожы, Тое што вы апісалі ў канцы, гэта папулізм, а не палітыка. Пазняк менавіта палітык у класічным сэнсе, узроўню Гавэла ці Рэйгана.
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Хмм, "Прахожы, Зянон Пазьняк прынцыпова кажа праўду і прынцыпова не займаецца папулізмам (якога вы так хочаце)".

    Напярэдадні выбараў 2010 года ў траўні Свабода апублікавала артыкул Сяргея Навумчыка "Зянон Пазьняк: “Выбары трэба байкатаваць”. Працытую кавалачак:
    "Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня".
    Я паўтарыў гэтыя словы Пазьняка на тагачасным форуме і нагадаў грамадству, што Зянон і КХП БНФ удзельнічалі ў прэзідэнцкіх кампаніях 2001 і 2006 гадоў.
    Вось такая Праўда Пазьняка.
    Дарэчы на тым форуме (было 264 камента) я ўпершыню для беларускага грамадства распавёў пра легітымізацыю ўлады Лукашэнкі прыхільнікамі Пазьняка і самім ЗС, па сродкам удзелу ў выбарах.
  • Дзяды спыніцеся, вы аб….
    13.10.2024
    «Была б сітуацыя эканамічнага калапсу, і той жа самы Пуцін пазваніў бы і сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, давай ужо».

    Пра мудлага Пуціна ой 😂😂😂
  • Жнівень 2020
    13.10.2024
    16 жніўня 2020 года Зянон Пазьняк ясна і панятна растлумачыў, што трэба рабіць.
    [Рэд. Выдалена]
  • Жнівень 2020
    13.10.2024
    Жнівень 2020. Відэа называецца "Аб беларускім нацыянальным пратэстным руху".
    Зянон Пазьняк тлумачыць, што трэба рабіць народу, каб узяць уладу і вярнуць законнасць у краіну.
  • политзек
    13.10.2024
    Пазняк классический горлопан-неудачник...
    Любой человек, который слишком много пи...ит, иногда говорит и правду. как неисправные часы два раз в сутки показывают точное время..
    в истории с Зеноном важно не то, что иногда он "мае рацыю", а в том, что он занимается непотребством, недопустимым для интеллегентного, умного человека. по факту, он таковым и не является..
    пустой политический ТРУП, которые набрасывает свое дерьмо на вентилятор
    УБОГОЕ зрелище.
  • Хейтару Пазьняка
    13.10.2024
    политзек, у цябе шмат пустых словаў, абразаў, хейта. А што сказаць хацеў?
  • гыыы
    13.10.2024
    Совковый дедок жалуется что поучения второго дедка никто не слушает ))) Прям эталон!)))
  • Заўвага
    13.10.2024
    гыыы, саўкі па-руску пішуць на беларускіх сайтах. Як вы.
    А Зянон Пазьняк антысаветчык.
  • we
    13.10.2024
    Ну шизики тоже видят и гавораць, тое, што не кажуць іншыя. Дык зараз кожнае такое выказванне будзем у СМІ трансліраваць?

    Калеснікава не дае спакою Пазняку, бо яна ў цяперашні час яўлала сабой сапраўднага палітыка. Аб'яднала, узбудзіла, захапіла людскія масы. Кіравала людскімі думкамі, надавала энергію і надзею. А што можа даць беларускаму народу Пазняк? Бруд, які ён лье, у тым ліку на паплечнікаў, на працягу 30 гадоў за-за мяжы?
  • Пытанне
    13.10.2024
    we, Калеснікава "сапраўдны палітык"? Без палітычнай праграмы? Гэта як?
  • Пытанне
    13.10.2024
    we, "Аб'яднала, узбудзіла, захапіла людскія масы" і куды яна накіравала людскія масы? "Идите и гуляйте по городу, мирно и не нарушая закон".
    Навошта? З якой палітычнай мэтай? Дзеля якога выніку?
  • we
    13.10.2024
    Пытанне , А якая палітычная праграмма была ў паўстанцаў з гета пры фашыстах?

    Калеснікава рабіла тое, што магла. Як і кожны сумленны беларус. Вінаваціць тых, хто хоць якім чынам пратэставаў, могуць або лукашысты, або людзі з надыходзячым маразмам, накшталт Пазняка. Ёсць яшчэ адна катэгорыя - яны быццам і не лукашысты, але НІВОДНАГА слова ці дзеяння лукашызму не выказалі. Дык вось гэта - самая мярзотная частка насельніцтва. Тут у каментарах ужо два выказаліся.
  • Ганьба
    13.10.2024
    Магчыма, Пазняк і мае рацыю. Але зараз яго словы толькі раз'ядноўваюць - паглядзіце на дыяметральна супрацьлеглыя рэакцыі ў каментах. Падчас перыяду песімізму і расчаравання - яно нам трэба? Нам трэба канкрэтныя задачы і сумесная дзейнасць.
  • Пытанне
    13.10.2024
    Ганьба, якая можа быць "сумесная дзейнасць" з прарасейскімі сіламі"?
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    "Навумчык згадвае, як аднойчы напісаў Пазняку, што яго рэзкая форма можа адштурхоўваць людзей. Маўляў, вы кажаце праўду..."
    БЧБ праўду або зянонаўскую.

    «Ён адказаў (не даслоўна, але блізка да тэксту): Сяргей, мяне зусім не цікавіць мой імідж".

    У меня зазвонил телефон. "Хто гаварыт?" - "Слон." (Жарт.) Але я пазнаў голас. Гэта вядомы ў бчб эмігранцкім асяроддзі чэл, які на тры гады мяне старэйшы і які даўным-даўно ведае Зянона Пазьняка. Магчыма з 70-х. Калі гэты званок быў? Не памятаю дакладна, але прыблізна ў 2008-м гаду ў сераду, калі я жыў у Брукліне.
    Тады канчаткова з грамадскай залы БАПЦ былі выгнаны беларусы і беларускі, якія не былі так бы мовіць на 100% бчб. Я таксама сыйшоў, дасталася вуліца і беларускаму праваслаўнаму габрэю, які спяваў у царкоўным хоры, а яшчэ раней беларускамоўнаму святару. "Вы посмотрите, что они пишут", - гэта сьвятар прынёс і паказвае мне мясцовую бруклінскую газету Беларус - "Я, оказывается, кагэбист!" Ён вучыўся ў мінскай школе, дзе вучылася мая памерлая жонка, а потым яго прыняла Руская праваслаўная царква Нью-Ёрка і дала яму маленькую царкву ў Брукліне. Усіх праваслаўных беларусаў і беларусак прыняла тады РПЦ. І мяне таксама. У Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве ў Брукліне на Атлантык авеню застаўся каталік Пазьняк і яго бчб хеўра. Пасля таго беларускамоўнага сьвятара ў царкве змянілася здаецца тры сьвятара ўкраінца і бчб беларусы слухалі іх на ўкраінскай мове.

    "Дык хто гаварыт?" - "Слон." (Жарт.)
    Чалавек гаварыў мне па тэлефону мо гадзіны паўтары. У яго, які ведаў Зянона шмат гадоў, набалела было і пасля падзей у царкве БАПЦ вырашыў мне выгаварыцца. Я не запісваў, не канспектаваў тэкст маналога. Я проста слухаў. "Людзей жа не стала ў царкве. Яны ж пайшлі ў РПЦ!" - "А мне так добра!", адказаў гэтаму чэлу Сьвяты Зянон Адраджэнец Нацыі.
    P.S. Гэта я расказаў упершыню і спадзяюся, што з майго сказу ніхто не зразумее хто ж з бел дыяспары мне званіў болей 15 гадоў таму.
  • Полицай, что ты несешь
    13.10.2024
    Anatol Starkou, тебе в ментовку звонят чтоб рассказать про Поздняка? Это даже смешнее той истории как ты голосовал в Нью-Йорке
  • Хто яны такiя
    13.10.2024
    Хай Навумчык раскажа як кантора забяспечыла iм з пазьнякамi калiдор для выезда каб пазьняк мог цяпер плявузгацi з-за мяжы
  • Заўвага
    13.10.2024
    Хто яны такiя, вы пераблыталі. Калідор для выезда кантора забяспечыла Святлане Ціханоўскай.
  • Петя
    13.10.2024
    Все видимо забыли, как Колесникова говорила, что забастовку надо делать по закону, оформлять заявление и с ним идти в лукашенковский суд
  • Помнім усё
    13.10.2024
    Петя, усё помнім, як некаторыя людзі паверылі газпрамаўскім прахадзімцам і пісалі заявы: "Я пачынаю забастоўку" і выкладалі ў інтэрнэт. Сам сваімі асабістымі дадзенымі, месцам працы.
    Іх усіх адразу затрымлівалі.
    Такая заява гэта данос на самога сябе. Палева. А не страйк.
  • Хто такi пазьняк
    13.10.2024
    "Хто можа замянiць лукашэнку - рэальна нiхто" (с)Зя. Iмiдж нiшто, проста лукашэнкаўскую кансерву панесла..
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    "Навумчык дадае, што некалькі былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад БНФ прапаноўвалі свае паслугі ў 2020-м, але іх не сталі слухаць. Ён лічыць, што дастаткова было аднаго чалавека, які мог бы істотна паўплываць на сітуацыю, — Сяргея Антончыка, былога дэпутата Вярхоўнага Савета, аднаго з лідараў рабочага руху".

    1996 год. Можа студзень, а можа люты. Мінск. Маё роднае Ўручча-2. Вечар. У двух кроках ад майго дома на Русіянава ў школе ў актавай зале адбылася сустрэча з дэпутатамі ВС 12 склікання Пазьняком, Навумчыкам і Антончыкам.
    Навумчык: "Мы ведаем хто такі Сашко!" Сашко - гэта першы прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка. А Сяргей Антончык - гэта той рабочы чалавек (здаецца ён тэхнікум закончыў), якога падставілі адраджэнцы нацыі ў ВС, каб ён РАБОЧЫ ЧАЛАВЕК зачытаў даклад аб карупцыі, і ўзгадаў у ім Сашко.

    Што адбылося потым? Потым Навумчык и Пазьняк збеглі ў замежжа, а Антончыка ўлада парвала як Тузік грэлку. Бо Наувумчык и Пазьняк добра ведали Сашко.
  • У iншых просто есть мозги и совесть
    13.10.2024
    То что дед несёт - уже давно за гранью человеческого. Это все от осознания собственной никчемности лузера, который имел все, все сам слил и трусливо сбежал
  • Дон Кіхот Пазняк і
    13.10.2024
    яго верны Санча Панса Навумчык
  • Беларус
    13.10.2024
    Можа тады шаноўны спадар Навумчык патлумачыць: а навошта ўвогуле агучваць тое, што не гавораць іншыя і што разбурае еднасьць і падрывае давер у грамадстве ў цяперашні момант? Штобы што? Проста таму што не бянтэжыць уласны імідж? Ці таму, што вельмі хочацца рзанансам усплыць на інфапаверхню любым коштам?

    Падрыў еднасьці і даверу падчас акупацыі і вайны - гэта грамадзянская здрада. Бо зьніжае, а не павялічвае патэнцыял нашага боку. У незалежнасьці ад таго, мае рацыю спадар Пазьняк ці не.
  • ?
    13.10.2024
    "падзеі 2020 года належным чынам не прааналізаваныя"
    дык чаму мысляр сусветнага ўзроўню Пазняк не прааналізуе?
  • Евангелiе ад навумычка
    13.10.2024
    Сваiмi рэзкiмi заявамi пазьняк i зрабiў лукашэнку прэзiдэнтам i працягвае 30 гадоў дапамагаць яму. 30 гадоў дураць сумесна з сашам гэты "дурны народзiк". Але ў 2020 пракалолiсь, не чакалi
  •