Надвор'е

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Дзякуючы кароткачасовай, але інтэнсіўнай хвалі цяпла на беларускіх метэастанцыях перапісана 11 тэмпературных рэкордаў, сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

9 кастрычніка ў Пружанах быў перакрыты лакальны максімум 1966 года — 23,5 градуса супраць 23,1 пры абсалютным рэкордзе дня для ўсёй краіны 23,6 (у тым жа годзе ў Брэсце і ў 2001-м — на станцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне).

10 кастрычніка абноўлена 10 рэкордаў: у Пінску — 23,6 (21,9 у 1995 годзе), Івацэвічах — 23,3 (23 у 1995-м), на «Палескай» — 23 (22,4 у 2014-м), у Ганцавічах — 22,4 (22 у 1995-м), Баранавічах — 22,1 (21,6 у 1995-м), Стоўбцах — 21,6 (21,3 у 2014-м), Слуцку — 21,1 (20,8 у 2014-м), Валожыне — 20,9 (20 у 2014-м), Навагрудку — 20,5 (20,2 у 2014-м) і Ашмянах — 20,3 (20,2 у 2014-м).

Да паўтарэння абсалютнага экстрэмуму дня не хапіла 0,2 градуса (23,8 у Лельчыцах у 2001 годзе).

На 11 кастрычніка Белгідрамет прагназаваў да 21 градуса (на ўсходзе) пры рэкордзе 24,3 (у 1995 годзе ў Івацэвічах), на 12-14 кастрычніка — адпаведна да 15, 14 і 12 градусаў пры верагоднасці начных замаразкаў 13 кастрычніка.

Першы і да апошняй хвалі цяпла адзіны тэмпературны рэкорд кастрычніка быў зафіксаваны 3-га чысла ў Мсціславе (20,5 супраць 20 у 2016 годзе).

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць