Дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы атрымаў мандат на мясцовых выбарах у Польшчы
Этнічны беларус Ігар Лукашук атрымаў мандат прадстаўніка ў сейміку Падляскага ваяводства, дзе будзе адстойваць правы нацыянальнай меншасці, паведамляе «Белсат».
Дырэктар Гайнаўскага ліцэя з беларускаю моваю навучання Ігар Лукашук балатаваўся паводле спісу «Грамадзянскай кааліцыі» ад пяці паветаў Падляскага ваяводства (Беластоцкага, Бельскага, Высокамазавецкага, Гайнаўскага і Сямятыцкага).
Палітык нарадзіўся ў Гайнаўцы ў 1978 годзе. З 2018-га — дэпутат сейміку Падляскага ваяводства, з 2014 да 2018 года кіраваў радаю Бельску-Падляскага. Падчас перапісу 2021 года, які праходзіў у Польшчы, Лукашук актыўна агітаваў этнічных беларусаў на Беласточчыне, каб пазначалі сябе як беларусаў. Атрымаў медаль «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі за захаванне беларускамоўнага статусу сваёй навучальнай установы.
Беларусы за тры дні сабралі неабходную суму для былой салісткі Брэсцкай філармоніі
Кадэбэшнікі спрабуюць вербаваць беларусаў-эмігрантаў праз іх бацькоў — што вядома?
«Будзеш ездзіць па свеце і расказваць нам, як жыве дыяспара». Дзяўчына расказала, як КДБ схіляў яе да супрацы
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў
Каментары