Актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі восем гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Раней за «парушэнні ўстаноўленага парадку» палітзняволеную пазбавілі пасылак і перадач, спатканняў з роднымі, а таксама неаднаразова закідвалі ў штрафны ізалятар. Падчас знаходжання ў ШІЗА вязням забаронена ліставанне, піша «Вясна».
Вядома, што ўжо два месяцы ад Алены не даходзяць лісты. Гэта можа сведчыць пра тое, што яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар.
Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У калоніі ў жанчыны з'явіліся праблемы з зубамі, яна схуднела. На волі ў Алены засталося маленькае дзіця, бацька якога памёр, пакуль жанчына знаходзіцца ў зняволенні.
Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй
Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?
Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Эксперты расказалі, што адбываецца з беларускімі палітвязнямі ў ШІЗА
Каментары