Ільхам Аліеў лідзіруе на выбарах прэзідэнта Азербайджана з 92,05% галасоў пасля апрацоўкі 93,35% бюлетэняў. Як паведамляе Trend, пра гэта сказаў падчас брыфінгу старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Мазахір Панахаў.
Захід Арудж атрымаў 2,19% галасоў, Разі Нурулаеў — 0,8%, Фазіль Мустафа — 2%, Эльшад Мусаеў — 0,67%, Гудрат Гасангуліеў — 1,76%, Фуад Аліеў — 0,53% галасоў.
Па выніках exit poll, праведзенага амерыканскай арганізацыяй «Oracle Advisory Group» сумесна з Лігай абароны працоўных правоў грамадзян, 93,9 працэнта выбаршчыкаў прагаласавалі за Ільхама Аліева.
Па даных ТАА «Цэнтр сацыялагічных даследаванняў», 92,4% выбаршчыкаў прагаласавалі за Ільхама Аліева.
У спісе выбаршчыкаў 6 мільёнаў 478 тысяч 623 чалавекі. Былі створаныя 6 537 выбарчых участкаў па ўсёй краіне.
Ільхам Аліеў кіруе Азербайджанам з 2003 года, гэтыя выбары былі датэрміновыя.
Каментары