Жыхары Гомеля змогуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам у дзень прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня, паведаміў тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава.
Паводле Прывалава, дадзенае рашэнне было прынята падчас сесіі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 30 снежня 2024 года.
«26 студзеня 2025 года ў абласным цэнтры гарадскі грамадскі транспарт будзе прадастаўляць свае паслугі бясплатна. Плата ў аўтамабільным транспарце грамадскага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, у гарадскім электрычным транспарце спаганяцца не будзе», — гаворыцца ў паведамленні.
Іншыя гарады пра такое ж рашэнне пакуль не паведамлялі.
Каментары