Сілавікі затрымалі трансгендарную дзяўчыну за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Адзін з набліжаны да сілавікоў тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з затрыманай трансгендарнай дзяўчынай, заўважыла «Медыязона».
Як сцвярджаецца, затрымалі дзяўчыну за перасланае паведамленне з «экстрэмісцкага рэсурсу». Таксама беларуску прымусілі сказаць на відэа, што ў яе, маўляў, жыў украінец, у якога скончыўся тэрмін 90-дзённага знаходжання ў Беларусі.
У чэрвені дзяўчыну ўжо арыштоўвалі на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Калі было запісана відэа з дзяўчынай, як і ў якім статусе яна знаходзіцца цяпер — невядома.
Завуць беларуску Вікторыя, у сацыяльных сетках яна падпісаная як Tory Andersen.
Каментары