Спорт

У Мінску спынілі таварыскі футбольны матч з-за масавай бойкі паміж гульцамі

Гульню паміж футбольнымі клубамі «Мінск» і «Маладзечна-2018», якая сёння праходзіла ў сталіцы, не дала скончыць бойка ў другім тайме.

Пра гэта паведамляе выданне «Беларускі футбол».

Гульцы ФК «Маладзечна». Ілюстрацыйнае фота. Фота: ФК «Маладзечна» / vk.com

«Матч спынены з-за масавай бойкі на полі», — паведамілі ў тэлеграм-канале «Маладзечна-2018». Пазней гэты допіс быў выдалены, і клуб назваў іншую прычыну спынення гульні: «па ўзаемнай згодзе каманд».

Паядынак завяршыўся з лікам 1:0 на карысць сталічнага клуба.

Пра факт канфлікту паміж гульцамі згадваюць гледачы, якія каментавалі гэтую навіну на розных пляцоўках.

«Быў на матчы, зляцеліся там практычна ўсе маментальна. Фол быў на кімсьці, і потым пачалася бойка», — напісаў адзін з падпісчыкаў канала.

«А на полі былі прафесійныя гульцы і прычым футбалісты. Так рабіць нельга. І ладзіць разборку, пускаючы ў ход кулакі, вельмі сумнеўна», — напісаў іншы.

Каментары

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове19

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер яны нашыя анёлы-ахоўнікі. Яны нас бароняць». Як беларусы ў гэтыя дні наведвалі магілы продкаў ШМАТ ФОТА

Блогеры аддалі на Камароўцы 190 рублёў за шэсць кілаграмаў садавіны13

Расія страціла цэлы востраў у Арктыцы5

У расійскай правінцыі гледачы не захацелі ісці на канцэрт «Гойда». Выканаўцы пакрыўдзіліся19

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier1

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове19

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →