Пры пажары ў рэстаране на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мінску ніхто не пацярпеў
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях пракаментавалі начны пажар у Мінску.
«З-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічнага вырабу, ноччу ў зале рэстарана загарэлася ялінка. У гэты момант унутры знаходзіліся каля 30 чалавек — выйшлі самастойна. Па словах работнікаў гарэнне спынілася менш чым праз хвіліну, у МНС пра пажар не паведамлялі. У выніку агнём закураны столь і прадметы інтэр'еру», — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Пацярпелых пра пажары няма.
Каментары