Пажар у бары Maslow6, што на вуліцы Інтэрнацыянальная, 25а ў Мінску, здарыўся ўначы 9 снежня.
У бары ў той момант выносілі нешта падобнае да торта з феерверкам, пасля чаго пачаўся пажар. Успыхнула ялінка.
Людзі сталі выбягаць з бара, адзін з афіцыянтаў узяў вогнетушыцель.
«На вуліцу, дзяўчаты, на вуліцу!» — чуваць, як крычаць людзі ў відэа, што публікуюць наведнікі бара.
Пажар праз пэўны час патушылі.
Дапоўнена. Раніцай прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пракаментавала сітуацыю:
«З-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічнага вырабу, ноччу ў зале рэстарана загарэлася ялінка. У гэты момант унутры знаходзіліся каля 30 чалавек — выйшлі самастойна. Па словах работнікаў гарэнне спынілася менш чым праз хвіліну, у МНС пра пажар не паведамлялі. У выніку агнём закураны столь і прадметы інтэр'еру», — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Пацярпелых пра пажары няма.
Каментары