Грамадства77

Былы работнік спіртзавода з-пад Ельска, брат якога загінуў за Расію, паехаў у «ДНР» з гуманітаркай

«Я павінен забраць ордэн брата і наведаць яго магілу побач з бацькам», — заявіў мужчына.

Аляксандр — злева з кійком. Фота: тэлеграм-канал «Беларусь з Данбасам»

У прарасійскім канале «Беларусь з Данбасам» расказваецца пра Аляксандра, які паехаў у горад Амвросіеўка (Данецкі раён) перадаць гуманітарную дапамогу расійскім салдатам. Яго брат ваяваў на баку Расіі і загінуў, а цяпер пахаваны ў Горлаўцы (Данецкая вобласць).

«Я павінен забраць ордэн брата, наведаць яго магілу побач з бацькам і перадаць дапамогу хлопцам, з якімі ён абараняў родны горад», — прыводзіць словы мужчыны канал.

Размова пра 45-гадовага Аляксандра Стрыжака. Ягоную асобу мы вызначылі, дзякуючы звесткам ад «Кіберпартызанаў» і супастаўленню біяграфіі з той, што апісалі прапагандысты.

Аляксандр Стрыжак. Фота: канал «Беларусь з Данбасам»

Ён родам з Горлаўкі, горада, які з красавіка 2014-га акупаваны расійскай арміяй і ўваходзіў у «ДНР». Ён прыехаў у Беларусь разам з маці, якая, згодна са звесткамі ад «Кіберпартызанаў», у 2003-м атрымала расійскае грамадзянства. Аселі яны ў вёсцы Данілаўка, якая знаходзіцца ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці.

Маці Аляксандра мела ІП, а таксама паспела папрацаваць у Ельскай спартыўнай школе і на Ельскім кансервавым заводзе. Сам мужчына афіцыйна працаваў толькі слесарам на Добрынскім спіртзаводзе (яшчэ ў 2007-м), а пасля значыўся беспрацоўным.

Добрынскі спіртзавод. Фота: foto-planeta.com

Па звестках «Кіберпартызанаў», мужчына паспеў займець праблемы з законам: некалькі адміністрацыйных спраў за «п'янкі» і крымінальная справа за кіраванне ў нецвярозым стане і стварэнне аварыйнай сітуацыі.

Бачна таксама, што ў мужчыны праблемы са здароўем — Стрыжак перасоўваецца з дапамогай кійка.

Імаверна, ягоны брат быў украінцам па грамадзянстве, бо ў беларускіх базах брата ў Аляксандра няма. Ягоны бацька памёр і пахаваны ў Горлаўцы. Невядома, кім быў ягоны брат і калі загінуў на вайне. Лукашысцкі канал піша, што пасмяротна яго ўзнагародзілі ордэнам і пахавалі побач з бацькам.

Старонка Аляксандра ў сацыяльнай сетцы «Укантакце»

Аляксандр купіў для расійскіх войскаў паўэрбэнкі, бензапілу, дызельны генератар і медыцынскія прэпараты (праўда, не ясна, на якія грошы, з улікам яго працоўнай біяграфіі). Усё гэта з дапамогай «валанцёраў» з РФ ён здолеў перадаць падраздзяленням. Наколькі вядома, ён ужо вярнуўся дадому.

Гуманітарка. Фота: тэлеграм-канал «Беларусь з Данбасам»

«Наша Ніва» звярнулася да яго па каментар, але Аляксандр не стаў гаварыць.

«Выбачайце, мне нецікавыя вашы пытанні», — адказаў ён.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Людцы
    28.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Сымон
    28.11.2023
    Аляксандр купіў для расійскіх войскаў паўэрбэнкі, бензапілу, дызельны
    генератар і медыцынскія прэпараты (праўда, не ясна, на якія грошы, з
    улікам яго працоўнай біяграфіі)


    Зразумела, што ў маргінала з дэпресыўнага рэгіёна на Гомельшчыні грошаў на падарункі расейскім акупантам ва Ўкраіне няма. Зрэшты іх мае лукашэнкаўская мастачка-прапагандыстка Жыгімонт, за халуйскія творы якой шчодра плаціць лукашэнка з грошаў беларускага бюджэту. Дарэчы, менавіта яна стаіць побач з сабжам.
  • Руслан
    28.11.2023
    Дарэчы, гэты талайскі тг-канал ў допісы ад 21.10.23 "спаліў" яшчэ адзінага лукашэнкаўскага топ-чыноўніка для спісу асобаў, датычных да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей:

    Хорошие новости!
    Губернатор
    Могилёвской области Анатолий Исаченко на встрече с представителем Фонда
    Талая в Могилёве Виталием Берёзко поддержал идею принять на
    оздоровление и отдых группу детей с Донбасса!
    Губернатором даны
    соответсвующие поручения и работа по подготовке программы пребывания
    началась. А сотрудники Фонда Талая при поддержке Постоянного комитета
    Союзного государства Беларуси и России приступили к формированию первой
    группы деток в Могилёв. География отдыха в Беларуси расширяется. Будем
    надеяться, что в скором времени каждый регион будет участником программы
    «Мы - одна семья!» по примеру Минска, Новополоцка, Солигорска, Гомеля и
    Могилёва.


У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?28

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →