Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі
Сёння стала вядома, што ў Расіі па рашэнні Раскамнагляду забаранілі Discord. Гэты месенджар даволі папулярны і ў Беларусі.
Што такое Discord?
Гэтая платформа была створана ў 2015 годзе і на сёння штомесяц мае каля 190 мільёнаў карыстальнікаў. Першапачаткова яе зрабілі для геймераў — там вельмі зручна адначасова гуляць і гутарыць. Платформа набыла вялікую папулярнасць падчас пандэміі, калі ёй сталі карыстацца студэнты, вучні, настаўнікі і выкладчыкі для анлайн-заняткаў.
Discord са штаб-кватэрай у Сан-Францыска стаў сябе пазіцыянаваць як універсальны інструмент для аўдыя, відэа і тэкставых чатаў, кшталту Skype. Праграма мае версію як для камп'ютара, так і для смартфона. Эксперты лічаць, што па сваім функцыянале яна пераўзыходзіць такія месенджары, як Telegram ці WhatsApp.
Платформа размяшчае суполкі-серверы з колькасцю ўдзельнікаў ад некалькіх чалавек да некалькіх тысяч. Кожны карыстальнік можа адкрыць такую суполку бясплатна. Ён можа зрабіць яе прыватнай або агульнадаступнай і запрасіць іншых людзей размаўляць у розных адкрытых каналах унутры самога сервера.
Поспех платформы некаторыя даследчыкі тлумачаць стомленасцю ад буйных сацыяльных сетак, такіх як Twitter ці Facebook, якія злучаюць мільёны карыстальнікаў інтэрнэту і маюць шмат непрадбачаных пабочных эфектаў. Таму людзі імкнуцца да ўдзелу ў меншых суполках, дзе абʼяднаныя аднадумцы.
Што там з бяспекай?
Чаты Discord нельга размяшчаць на прыватных серверах карыстальнікаў. Усе размовы, перапіска і адпраўленыя файлы захоўваюцца на серверах кампаніі. Але нядаўна было інтэграванае скразное шыфраванне для відэа ды аўдыязванкоў, што робіць іх даволі бяспечнымі.
Платформа мае вялікую каманду мадэратараў. Яны сочаць за тым, каб карыстальнікі прытрымліваліся правілаў сэрвісу. У выпадку парушэнняў выдаюцца папярэджанні і выдаляюцца як уліковыя запісы, так і цэлыя чаты.
Чаму месенджар забаранілі ў Расіі?
У Расіі праблемы ў платформы пачаліся адносна нядаўна, год таму. Кампаніі прызначылі штраф у 6 мільёнаў расійскіх рублёў, а тыдзень таму дадалі да яго яшчэ 3,5 мільёна (агулам амаль 100 тысяч даляраў). Вядома, платформа яго праігнаравала.
Раскамнагляд у нядаўнім рэлізе заявіў, што платформа не хоча выдаляць «супрацьпраўныя матэрыялы», сярод якіх — «экстрэмісцкія». А расійскі дэпутат Антон Немкін на мінулым тыдні сцвярджаў, што Discord вельмі небяспечны, бо «дазваляе злачынцам кантактаваць з непаўналетнімі» і «мае закрытыя суполкі», а «колькасць забароненых матэрыялаў там беспрэцэдэнтная».
Сёння стала вядома пра блакіроўку платформы ў Расіі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬElement: што за месенджар, якім карыстаюцца Бундэсвер, фіны і беларуская апазіцыя
«Небяспечны». Еўракамісія забараніла сваім супрацоўнікам карыстацца TikTok на ўсіх прыладах
Тэхналогіі, якія прыйшлі ў 2000-я і зрабілі нас шчаслівымі: інтэрнэт, мабільнікі, гульні. Настальгуем
Названы самы папулярны мэсэнджар у Беларусі
Каментары
Мяркую, зараз не жадаюць спрабаваць яшчэ раз і "терять лицо".
Прабачце, у вас пастаянныя разважанні на тым жа тэхнічным узроўні, на якім адзін дзед плявузгае пра плафоны. Лаецеся на людзей "хамячкамі", пры гэтым самі выглядаеце такім "хамячком-выкрывацелем".