Грамадства

У Гомелі будуць разглядаць заяву аб амністыі для палітзняволенай Алены Гнаўк

У суддзе Чыгуначнага раёна Гомеля на 10 кастрычніка запланавана пасяджэнне, дзе ў якасці падсуднай пазначаная палітзняволеная Алена Пятроўна Гнаўк. Сутнасць пасяджэння — разгляд заявы або хадайніцтва аб прымяненні амністыі. Весці працэс будзе Мікалай Крупадзёраў, піша «Гомельская вясна».

Алена Гнаук.

Пакуль незразумела, чаму разгляд будзе адбывацца ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля, калі апошняе вядомае месца ўтрымання Алены Гнаўк — гэта калонія № 24 для паўторна асуджаных у Зарэччы Рэчыцкага раёна. Магчыма, яе з нейкай нагоды перавялі ў калонію № 4, якая якраз знаходзіцца ў Чыгуначным раёне Гомеля.

У траўні Гнаўк павінны былі перадаць у калонію ў Зарэчча лекі, бо яна мела праблемы са здароўем. Але перадаць гэтыя лекі не атрымалася і надалей звестак ад яе не было. Магчыма, здароўе жанчыны пагоршылася і яе перавялі ў калонію № 4 пасля таго.

67-гадовую Алену Гнаўк, актывістку з Пружан, судзілі ўжо чатыры разы. Першы раз яе асудзілі на два гады «хатняй хіміі» па так званай «карагоднай справе» у Берасці. Пасля — яшчэ на адзін год абмежавання волі без накіравання ў карную ўстанову за «абразу Лукашэнкі».

У 2022 годзе Гнаўк затрымалі, арыштавалі на 15 сутак за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання» і завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў: 367 (паклёп на Лукашэнку) і 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Паводле гэтай справы жанчыне прысудзілі 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Ужо ў калоніі на палітзняволеную завялі новую крымінальную справу — гэтым разам за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі карнай установы». У выніку ёй прысудзілі яшчэ год зняволення і этапавалі з гомельскай калоніі ў Зарэчча.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →