У рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту трапіла адзенне вядомых польскіх марак масмаркета: Reserved, Sіnsay і House ад кампаніі LPP. Пад забаронай апынуліся некаторыя вырабы гэтых брэндаў.
Дзіцячую куртку і камізэльку брэнда Reserved забаранілі з-за неадпаведнасці патрабаванням па гіграскапічнасці: рэчы ўбіраюць і аддаюць вільгаць горш, чым рэгламентуюць правілы. Стандарты дапускаюць паказчык не менш за 6%, а ў гэтых рэчаў — 2,6 і 1,5% адпаведна.
Жаночыя піжамы Sinsay таксама не прайшлі праверку з-за гіграскапічнасці: пры стандарце не менш за 6% у іх было 1,1 і 1,6%.
Тая ж прычына забароны і ў жаночых піжамах House. У вырабаў гіграскапічнасць на ўзроўні 3,3 і 3,5% пры нормах не менш за 6%.
Заяўленую вопратку забаронена ўвозіць і прадаваць, а ўжо ўвезеныя партыі выключаць з абарачэння.
Забарона ўступіць у сілу з 14 кастрычніка.
Каментары