Спорт44

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу

12-гадовы беларус аформіў покер у матчы дзіцячага чэмпіянату Іспаніі.

Аляксей Маёраў. Фота: сацсеткі

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў, які вучыцца футболу ў акадэміі мадрыдскага «Рэала», забіў чатыры галы ў матчы дзіцячага чэмпіянату Іспаніі.

12-гадовы футбаліст забіў чатыры галы ў гульні супраць каманды «Сан-Блас», што дапамагло ягонай камандзе «Інфантыль Б» разграміць сапернікаў з лікам 7:2.

За Маёрава раней змагаліся такія суперклубы, як «Барселона» і «Рэал», але Аляксей зрабіў выбар на карысць «Каралеўскага клуба». Ён гуляе за «Інфантыль Б» — каманду, у якой выступаюць дзеці да 13 гадоў. Гэта была толькі другая гульня Аляксея за новую каманду, і ён ужо праявіў сябе з найлепшага боку.

Выдатную гульню юнага беларуса заўважыла вядучае іспанскае спартыўнае выданне Marca, якое назвала яго «беларускай жамчужынай «Ла Фабрыкі» (так называюць футбольную акадэмію «Рэала»).

«Гулец дэманструе якасці, неўласцівыя для дзіцяці. У яго вылучаюцца ўдар, майстэрства і выніковасць — менавіта гэта мы ўбачылі ў яго другой гульні ў белай футболцы. Гол са штрафнога, два магутныя ўдары з-за межаў штрафной і дакладны ўдар пасля выдатнай перадачы паміж лініямі — так вундэркінд аформіў пакер», — піша Marca.

Раней Маёраў ужо паказаў сябе ў складзе «Рэала» на турніры ў Партугаліі, дзе стаў найлепшым бамбардзірам, забіўшы сем галоў у трох матчах.

Аляксей — унук вядомага ў мінулым футбаліста мінскага «Дынама» Аляксандра Кісценя. У 12 гадоў ён ужо паспеў папрацаваць у сістэмах розных клубаў: мінскага «Дынама», «Мінска», а таксама крыху пагуляць у сістэме маскоўскага «Спартака», пасля чаго пераехаў у Іспанію, дзе займаўся футболам у школах «Эспаньёла» і «Серданьёлы». Там яго і заўважылі скаўты іспанскіх грандаў.

Каментары4

  • Дробязь , але прыемна .
    05.10.2024
    Большасць БЕЛАРУСАЎ ў Магілёўскай , Бранскай, Смаленскай маюць прозвішча сканчаюшіхся на - ов , еў . Пашукайце ў сетцы .
  • Ёсік
    05.10.2024
    Хутка яго ўсе гульцы каманды вазненавідзяць - ён гуляе ў сваю гульню, асобна, няма ў яго дзеяньнях каманднай гульні. Мяч атрымаў і панёсься, нікога незаўважаючы.
  • qwerty
    06.10.2024
    Ё, адсутнасць нармальнай рэдактуры прывадзіць да таго, што значная частка загалоўкаў не адпавядае зместу артыкула і ўводзіць чытача ў зман. Акрамя таго часта невалоданне аўтарамі элементарнымі ведамі прыводзіць наогул да абсурдных тэкстаў.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →