Грамадства1313

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Крымінальную справу завялі ў дачыненні да «Платформы 2025». Гэта дакумент, падпісаны на канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні. У ім былі пазначаныя асноўныя мэты на будучую электаральную кампанію. Сярод іх непрызнанне сусветнай супольнасцю «выбараў прэзідэнта», праца па вызваленні палітвязняў, а таксама ўзмацненне працы з дзеючымі дзяржслужачымі, якія падтрымліваюць дэмакратычную будучыню краіны.

Следчы камітэт заявіў, што гэта платформа для «кансалідацыі экстрэмістаў для каардынацыі дзеянняў у перыяд электаральнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь». 

СК сцвярджае, што дадаткова ідэнтыфікаваў «яшчэ 22 асобы, якія далучыліся да дзейнасці Ціханоўскай і яе прыхільнікаў па захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам». Іх прызналі падазраванымі па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Акрамя таго, адзначае СК, дадаткова ідэнтыфікавалі 23 чалавекі, якія ўдзельнічалі ў сходах, арганізаваных у розных краінах беларусамі замежжа. Яны сталі падазраванымі па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Каментары13

  • Пісар гісторыі
    08.10.2024
    Так і запішам: Швед і яго экстрэмісцкае фармаванне не падтрымліваюць дэмакратычную будучыню краіны.
  • Чарговы зліў актывістаў
    08.10.2024
    Вось гэта зліў людзей! І дзеля чаго людзей ізноў падставілі ? Дзеля чарговай электраральнай кампаніі Лукашэнкі.
  • Беларус
    08.10.2024
    Чарговы зліў актывістаў, А вам якая справа? Такіх "прамудрых піскароў", як вы, якія гадамі адно толькі ныюць на ананімных форумах і больш нічога не робяць, ніхто не "зліваў". А тыя людзі, якія далучаліся да платформы, безумоўна ведалі рызыкі і ішлі на іх свядома. Таму пакіньце вашы крывадушныя стогны свінням на спажытак. Глядзіце за сабой.

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»3

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя1

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 12

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках10

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах2

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»3

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →