Свет11

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю

«Гэты шторм набліжаецца да матэматычнай мяжы таго, што можа ўвогуле вырабляць атмасфера Зямлі над акіянскай вадой», — кажуць амерыканскія метэаролагі. Вось, што сабой уяўляе ўраган «Мілтан» і тэндэнцыя фармавання новай катэгорыі звышмагутных штармоў.

Спадарожнікавыz здымкі звышмагутнага ўрагану «Мілтан» апошняй пятай катэгорыі, які набліжаецца да ўзбярэжжа амерыканскага штата Фларыда. Фота: CIRA

Гіганцкі шторм «Мілтан» ужо заўтра дасягне амерыканскага штата Фларыда, дзе створыць «надзвычай небяспечныя для жыцця ўмовы і прывядзе да катастрафічных разбурэнняў», — паведамляе Нацыянальны цэнтр адсочвання ўраганаў ЗША. Па магутнасці «Мілтан» мае пятую катэгорыю і лічыцца пятым па ліку найбуйнейшым штормам за ўсю гісторыю назіранняў у Атлантыцы.

Пятая катэгорыя — найвышэйшая на дадзены момант, але многія эксперты сцвярджаюць, што з-за кліматычных змен ураганы становяцца мацнейшымі за стандартныя межавыя паказчыкі, таму можа спатрэбіцца ўвесці новую катэгорыю — шостую.

Ураганы класіфікуюцца з дапамогай шкалы Сафіра-Сімпсана, якая ацэньвае іх паводле ўстойлівай хуткасці ветру і патэнцыйнай шкоды, якую гэтыя вятры могуць нанесці асяроддзю. Шкала мае пяць катэгорый, якія вар'іруюцца з ростам хуткасці ветру і патэнцыялу да разбурэнняў.

Катэгорыя 1: хуткасць ветру ад 119 да 153 км/гадзіну.
Катэгорыя 2: хуткасць ветру ад 154 да 177 км/гадзіну.
Катэгорыя 3: хуткасць ветру ад 178 да 208 км/гадзіну.
Катэгорыя 4: хуткасць ветру ад 209 да 251 км/гадзіну.
Катэгорыя 5: хуткасць ветру ад 252 км/гадзіну і больш.

Даследаванне, апублікаванае ў пачатку года групай урадавых амерыканскіх метэаролагаў у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, прапанавала ўвесці шостую катэгорыю для ўраганаў з хуткасцю ветру 309 кіламетраў на гадзіну і вышэй.

Паводле навукоўцаў, змены клімату правакуюць большую колькасць звышмагутных ураганаў на планеце: так, у перыяд з 1980 па 2021 год было зафіксавана 197 трапічных цыклонаў пятай катэгорыі, палова з іх адбылася ў апошнія 17 гадоў. Пяць з гэтых штармоў перавысілі гіпатэтычную шостую катэгорыю, і ўсе яны адбыліся ў апошнія 9 гадоў (самы інтэнсіўны з іх — ураган «Патрыцыя», які ў 2015 годзе ў пікавы момант дасягнуў хуткасці ветру ў 348 кіламетраў у гадзіну і абрынуўся на Мексіку), перадае выданне Newsweek.

Аднак не ўсе эксперты лічаць, што патрэбна ўводзіць новую шостую катэгорыю, бо «вятры пятай катэгорыі і так прыводзяць да катастрафічных вынікаў, таму цяжка зразумець, як даданне новай катэгорыі можа дапамагчы сітуацыі», адзначае выданне са спасылкай на іншую каманду навукоўцаў.

Сам «Мілтан», паводле надзвычайных служб ЗША, у панядзелак дасягнуў хуткасці ветру ў 290 кіламетраў у гадзіну і «яшчэ больш узмацніцца пры ўдары па Фларыдзе ў сераду». Службы папярэджваюць, што на ўзбярэжжа штата абрынуцца «разбуральныя вятры, гіганцкія хвалі вады, смяротна небяспечныя павадкі ў гарадах і вельмі моцныя дажджы».

Частка насельніцтва ўзбярэжных населеных пунктаў Фларыды тэрмінова эвакуюецца, а з-за ўрагану прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адмяніў некалькі сваіх замежных працоўных візітаў.

Каментары1

  • Жвір
    08.10.2024
    Напрыканцы ліпеня там ужо праходзіў буран "Бэрыл", які выклікаў вецер 270 км/г. Што праўда, ад яго пацярпелі Корпус Крысьці й Х'юстан, Фларыда засталася ў баку. А гэты, што йдзе на Фларыду, мяркуецца, выкліча вецер да 290 км/г., не на шмат дужэйшы за "Бэрыл", амаль такі самы. Іншая справа, што Фларыда такі рэгіён, што й меншай сілы вецер здольны нарабіць там бяды. Ну, і хто там у моры сустрэне "Мілтан", хай вас Бог беражэ.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях13

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →