Пачалася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне. Колькі гэта каштуе?
Трэніровачныя тэсты ў Беларусі пройдуць у тры этапы.
У Беларусі 8 кастрычніка адкрылася рэгістрацыя на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Трэніровачныя тэсты пройдуць у кастрычніку-снежні.
Будучыя абітурыенты змогуць праверыць свае веды па 15 прадметах. Пасля праходжання тэстаў удзельнікам дадуць рашэнні заданняў для працы над памылкамі.
Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне можна на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Кошт РТ — 10 рублёў 90 капеек за адзін прадмет.
Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне, будзе размешчаны на сайце РІКВ ужо пасля заключэння дамоў. Кожны пункт правядзення тэсціравання вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў РТ па вучэбных прадметах.
Сёлета РТ пройдзе ў тры этапы: другі запланаваны на студзень-люты 2025 года, трэці — на сакавік-красавік.
Каментары