Грамадства33

Лукашэнка прызнаў, што для прымянення ядзернай зброі прыйдзецца праводзіць перамовы з Пуціным

Палітык расказаў, як будзе дзейнічаць, калі захоча прымяніць расійскую ядзерную зброю, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Скрыншот відэа «Пула первого»

Аляксандр Лукашэнка будзе праводзіць перамовы з Уладзімірам Пуціным, калі яму спатрэбіцца выкарыстаць ядзерную зброю. Пра гэта Лукашэнка расказаў расійскім СМІ.

«Слухайце, нават калі б мы, як Паўночная Карэя, мелі зброю, вырабленую і створаную ў сябе, ніколі ў жыцці ніводная краіна не выкарыстала б яе самастойна без кансультацыі са сваімі саюзнікамі. А тым больш нам без кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй.

Калі, не дай бог (як Пуцін казаў, вы задалі пытанне — я адказваю), таму што бразгаць гэтай зброяй — гэта сур'ёзная справа… Але калі б раптам, то, натуральна, мы б не проста пракансультаваліся, мы б вельмі сур'ёзна правялі перамовы з прэзідэнтам Расіі па выкарыстанні гэтай зброі», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што са змяненнем расійскай ядзернай дактрыны, якая цяпер прадугледжвае прымяненне ядзернай зброі для абароны Беларусі, рызык для яе не дадалося.

У сакавіку Лукашэнка заяўляў, што Беларусь нібыта будзе кіраваць усёй ядзернай зброяй, якая знаходзіцца на яе тэрыторыі.

Каментары3

  • Use
    08.10.2024
    Праз гадзіну ці хвіліну будзе несці іншую лухту.
  • Сымон
    08.10.2024
    Таракан спрабуе напампаваць сабе праз саломінку, пасля таго як пуцін кінуў яго заявамі з ядравай зброяй і фактычна падрыхтаваў глебу для правакацыі з беларускай зямлі. Каго-каго, а лукашэнку ніхто пытаць аб выкарыстанні ядравай зброі дакладна ня будзе
  • Он — никто и звать его никак
    08.10.2024
    Боже мой, он — никто и звать его никак, но орден муравьёва вешальника гртеет душу, ради российской дряни на груди, сделал 9 миллионов заложниками, сделал живыми мишенями в игрищах России.

Трамп заявіў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»4

Трамп заявіў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы10

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа21

«Мы — надзейны тыл». Кандыдат-спойлер Чамаданава знялася з выбараў30

Прастуда без тэмпературы — добра ці дрэнна?2

Прэс-сакратарка партыі Трампа мае беларускія карані ФОТЫ21

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»4

Трамп заявіў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»

Галоўнае
Усе навіны →