Грамадства1010

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Падобна, што дачапіліся да яе каментароў у інтэрнэце. 

Настасся Жыльская. Фота з яе старонкі Укантакце

Настассі Жыльскай 33 гады. Родам яна са Жлобіна.

Пасля школы пераехала ў Мінск і паступіла ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Працавала яна праграмісткай у мінскім офісе кампаніі Exadel. Гэта вялікая IT-кампанія родам з ЗША, у якой працуе некалькі тысяч чалавек.

Яе затрымалі не менш за паўгода таму. Мяркуючы па абвінавачаннях, яна магла пакідаць каментары ў тэлеграме — прынамсі, у іншых сацсетках яна нічога актыўна не каментавала.

Суд над Настассяй пачнецца 31 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Дзяўчыне пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.

Судзіць яе будзе 36-гадовы Сяргей Кацар. Ён выдаў беларусам некалькі дзясяткаў тысяч рублёў штрафаў і некалькі тысяч сутак арышту па адміністрацыйных справах, а таксама больш за сотню гадоў зняволення па крымінальных.

Сяргей Кацар з жонкай. Фота з ягонай старонкі Укантакце

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Адстой
    07.10.2024
    Кацар выдаў штрафы і гадЫ зняволення - і што? У суддзі такая праца. У артыкуле ні слова, што яго прысуды былі палітычна матываваным.
  • Gorliwy Litwin
    07.10.2024
    Занадта вумная для Шчырага Сялянскага Этнасу. Ён ад такіх бароніцца сваім калектыўным хтанічна-этнічным імунітэтам.
  • Значит, ей это выгодно
    07.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

Расія страціла цэлы востраў у Арктыцы5

У расійскай правінцыі гледачы не захацелі ісці на канцэрт «Гойда». Выканаўцы пакрыўдзіліся19

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier1

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →