Нерухомасць22

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?

Самая дарагая кватэра, прададзеная ў мінулым месяцы ў Мінску, абышлася пакупніку ў 380 тысяч даляраў.

Кватэра размешчана ў элітцы на вуліцы Кісялёва, 17 ля Асмалоўкі.

Будаўніцтва дома «Сезоны» пачалося яшчэ ў 2004 годзе, а праз некалькі гадоў будоўлю замарозілі. Толькі праз 13 гадоў дом увялі ў эксплуатацыю пры дапамозе горада.

Тут абяцалі вялікія кватэры ад 170 да 600 квадратных метраў, а ўсяго іх планавалася 48 на 4 пад'езды. Пры гэтым у першыя гады будаўніцтва кватэры прадаваліся па 2500—3500 даляраў за метр, а пазней выстаўляліся на аўкцыёнах арыштаванай маёмасці па 1100—1300 даляраў.

Набытая тут кватэра ў верасні была без унутранага аздаблення і са свабоднай планіроўкай, а агульная плошча склала 305 квадратных метраў. Абышлася яна пакупніку ў 380 тысяч даляраў, што эквівалентна 1247 далярам за квадратны метр.

Каментары2

  • Грэбаны фэйспалм
    08.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ЯНКА
    08.10.2024
    🏙️ У Менску гэткае таннае жытло?! Нават плюгавая «Мэрцэдас Майбах Z» каштуе столькі, колькі «самая дарагая кватэра», прададзенае тамака ў верасьні. Ня кажучы пра «Ролс-Ройсы» і, тым болей, калекцыйныя карыты. Дзіўна. 😀

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА5

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС12

Пяць частых памылак пры падачы на візу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць