Грамадства66

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію

У маі падчас баёў у Луганскай вобласці загінуў 40-гадовы беларус Васіль Скавароднікаў, які атрымаў у лютым расійскае грамадзянства. Пра гэта паведаміў кіраўнік Бярозаўскай гарадской акругі Свярдлоўскай вобласці Яўгеній Пісцоў на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», заўважыла «Медыязона».

Фота: старонка Яўгенія Пісцова ў «Аднакласніках»

Паводле інфармацыі Пісцова, Скавароднікаву было 40 гадоў. Нарадзіўся ён у Арменіі, а рос у Беларусі. Пасля школы і арміі працаваў майстрам па рамонце кватэр.

Паводле інфармацыі Belpol, перададзенай «Медыязоне», Скавароднікаў быў прапісаны ў вёсцы Каменка Крупскага раёна. У 2005 годзе яго прысудзілі да трох гадоў калоніі з адтэрміноўкай на два гады за рабаванне.

У горадзе Бярозаўскі на Урале ў Скавароднікова жылі сваякі, да якіх ён часта прыязджаў. Як выказаўся мясцовы чыноўнік, беларус «вельмі асабіста ўспрыняў» пачатак вайны і «не змог заставацца ўбаку».

13 лютага Васіль Скавароднікаў атрымаў расейскі пашпарт і праз тры дні пайшоў на фронт. Па словах Яўгенія Пісцова, ён быў двойчы паранены, а ў красавіку атрымаў медаль «За адвагу».

Пахавалі мужчыну 20 верасня ў горадзе Бярозаўскі Свярдлоўскай вобласці.

Каментары6

  • бабруйчанін
    08.10.2024
    Нарадзіўся у Арменіі нейкі час жыл у рБ .Зьехаў на рф атрымал грамадзянства ..Сковородніков ??
    Якім х.. " краем" да " беларус" ???
  • Руцкамірскі
    08.10.2024
    А што ў ім беларускага?
  • Сенат
    08.10.2024
    Хопіць называць людзей Беларусамі, толькі таму што яны маюць Грамадзянства РБ. Беларусь не ЗША, дзе кожны грамадзянін з’яўляецца Амерыканцам. Грамадзянства РБ маюць людзі розных нацыянальнасцяў. Прозвішча Сковородніков – Рускае, так што забіты Грамадзянін РБ не Беларус.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →