Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»
Пра арышт бацькоўскай хаты выканаўцы абавязкаў дырэктара тэлеканала «Белсат» Аляксея Дзікавіцкага яму самому стала вядома сёння. Але арышт быў накладзены яшчэ 26 верасня, паведамляе «Белсат».
Хату, якую хочуць забраць лукашысты, пабудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага каля 100 гадоў таму ў вёсцы Месткавічы Пінскага раёна.
«Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», — кажа Аляксей Дзікавіцкі.
Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць альбо рабіць іншыя падобныя дзеянні.
Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю
Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале
Кіраўнік «Белсата» расказаў, як схуднеў на 35 кілаграмаў
Дзікавіцкі пра палітвязняў-белсатаўцаў: Быў загад нічога не здымаць і не свяціцца, але людзі ўсё роўна нешта высылалі
Каментары
[Гэта вы Дзікавіцкаму скажыце. На ягоным "Белсаце", адкуль мы бралі інфармацыю, было Мястковічы. - Рэд.]