Грамадства1717

«Беларусы, якія дома, чакайце нас». Былы рознарабочы з Лунінеччыны ваюе за Расію — узяў пазыўны «Бульба»

Праўладны тэлеграм-канал нядаўна паказаў яшчэ аднаго беларуса, які ваюе на баку Расіі. «Мы пераможам, усё ўладкуецца. Аніякай рэвалюцыі ў Беларусі не трэба», — кажа баявік у відэа. Хто ж ён?

Аляксандр Раманчук. Скрыншот відэа тэлеграм-канала «Беларускі сілавік»

Па інфармацыі «Нашай Нівы» і «Кіберпартызанаў», гэтага мужчыну, хутчэй за ўсё, клічуць Аляксандр Раманчук. Яму 40 гадоў, нарадзіўся ў вёсцы Лобча, якая знаходзіцца ў Лунінецкім раёне. Відаць, з дзяцінства меў праблемы са здароўем: з 12 да 15 гадоў Раманчук вучыўся ў Малечскай санаторнай школе-інтэрнаце, куды накіроўваюць дзяцей з праблемамі са здароўем, у прыватнасці, з захворваннямі шчытападобнай залозы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання і стрававання.

З 2001 па 2002 год Раманчук служыў у войску, у часці №1463 у Дзяржынску, якая займаецца матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем Памежнай службы.

Аляксандр Раманчук на вечарыне ў 2010-я. Фота: яго старонка ў «Аднакласніках»

Па звестках «Кіберпартызанаў», жонкі ў мужчыны няма. Працаваў ён рознарабочым і на будоўлі. У 2010-я паехаў у Расію. У 2017 годзе жыў у Падмаскоўі і нідзе не працаваў. У 2019-м — у Маскве і мае запазычанасць па нейкім займе ў прыкладна 50 даляраў, супраць яго нават пачыналі выканаўчую вытворчасць.

Як напісаў адзін з праўладных каналаў, мужчына мае пазыўны «Бульба», ваяваў на баку Расіі ў батальёне «Спарта», які раней узначальваў Арсен Паўлаў па мянушцы Матарола (баявік быў вядомы сваёй жорсткасцю, ён загінуў у 2016-м пры выбуху ў ліфце). Цяпер перайшоў у фармаванне «Каскад», якое непасрэдна падпарадкоўваецца ўладам марыянетачнай «ДНР».

У выкладзеным відэа «Бульба» кажа, што ён ваюе на баку Расіі каля васьмі гадоў і што ягоны камандзір таксама родам з Беларусі. Раманчук сцвярджае, што «беларусы ніколі не будуць жыць так, як на Захадзе, і атрымліваць тры-чатыры тысячы еўра, нічога не робячы».

«Беларусы, якія знаходзяцца дома, чакайце нас, перамога будзе за намі, набярыцеся цярпення. Мы пераможам, усё ўладкуецца, і будзе мір. Нікога не слухайце, не паддавайцеся на правакацыі. Аніякай рэвалюцыі ў Беларусі не трэба, рэвалюцыі да дабра не прыводзяць», — падсумоўвае мужчына.

Апошнім часам праўладныя каналы паказваюць усё больш баевікоў-беларусаў, якія ваююць на баку Расіі супраць Украіны. Робіцца гэта, магчыма, для таго, каб пераканаць у вялікай падтрымцы Расіі ў вайне з боку беларусаў.

Пры гэтым, згодна з беларускім Крымінальным кодэксам, наёмніцтва (артыкул 133) лічыцца злачынствам незалежна ад таго, на якім баку паехаў ваяваць найміт. Але пра гэты артыкул улады згадваюць чамусьці толькі ў дачыненні да ваяроў, якія паехалі абараняць Украіну.

Бывае, што за беларускіх баевікоў прапаганда выдае расіян. Так, нядаўна «беларус» з рэпартажу Азаронка, які ваюе за Расію, аказаўся ўраджэнцам Сургута.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Имя
    07.07.2023
    Тамбовский волк тебя ждет, а не белорусы.
  • Олег
    07.07.2023
    Ну и что? Что они есть это все знали когданибудь получит 10 лет.
  • Мойша
    07.07.2023
    Яшчэ адзін закамплексаваны няўдачнік...

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →