У Расіі ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў» унеслі двух 14-гадовых падлеткаў
У абноўлены спіс уключылі Цімура Карчэмкіна і Цімура Абдуліна, заўважыў маніторынгавы расійскі рэсурс. Абодва яны 2010 года нараджэння.
Насупраць прозвішчаў хлопцаў стаіць зорачка — гэта значыць, што маладых людзей судзяць па «тэрарыстычным» артыкуле.
У чым менавіта абвінавачваюць 14-гадовых падлеткаў, невядома, але цяпер яны самыя маладыя ў расійскім рэестры. Прытым адносна Цімура Карчэмкіна пазначана, што ён нарадзіўся ва ўкраінскай Адэсе.
Каментары