Віцябчук прымацаваў да паветранага шара канапу і паляцеў. Ім ужо зацікавіліся
Пілота канапы завуць Аляксей, і ён з'яўляецца кіраўніком аддзела маркетынгу мэблевага завода «Саўлукоў-мэбля». Канапа, на якой ён палётаў у небе, — распрацоўка ягонай фабрыкі, і ўсё рабілася ў рэкламных мэтах, піша «Анлайнер».
«Мы проста пабачылі фота ў інтэрнэце і вырашылі, што можам зрабіць такое ў нас, і нават цікавей. Заняліся бяспекай: страхоўку і мацаванні ладзілі прамысловыя альпіністы. Праверылі па вазе ўсё. Трэба было вытрымаць ліміт у 200 кг разам з «пілотам», таму выбралі адну з самых лёгкіх канап. Дачакаліся штылю, на ўсялякі выпадак прывязалі шар трасамі да зямлі і ўвечары, на заходзе сонца, мяне паднялі ў паветра», — расказаў Аляксей.
Агулам палёт канапавага выпрабавальніка працягваўся паўтары гадзіны. Для яго стабілізацыі ў атмасферы патрэбна халоднае надвор'е. Менавіта таму палёты магчымыя альбо ранняй раніцай, альбо ўвечары.
Улічваючы, што ў кастрычніку ўжо трохі падмарожвае, нават глядзець на кадры з маркетолагам у адной кашулі было холадна.
«Пакуль сонца не села, было больш-менш, а потым ужо холад адчуваўся, так. Але страшна, калі шчыра, не было. Думкі былі толькі пра тое, што трэба было паспець усё зняць», — прызнаецца Аляксей.
Паводле ягоных слоў, канапу, якая ўдзельнічала ў палёце, разыгралі ў жывым эфіры, і ён ужо паехаў да падпісчыцы з Гомеля. А сама піяр-акцыя была адной з самых вясёлых, што ладзіла кампанія ў сваёй гісторыі.
Варта адзначыць, што палёты такога плану ўсё ж не зусім бяспечныя, таму тым, што адбылося, ужо зацікавілася пракуратура.
Літва будзе змагацца з кантрабандай з Беларусі пры дапамозе дронаў
«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў
Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта
КНДР зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень. Адзін з іх упаў ля рэзідэнцыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі
Каментары