Унікальная цяжарнасць: жанчына з дзвюма маткамі мае плод у кожнай з іх
Амерыканка Келсі і яе муж Калеб выхоўваюць траіх дзяцей, а неўзабаве пара чакае з'яўлення на свет яшчэ дваіх дзетак. Але цяжарнасць вельмі незвычайная. Рэч у тым, што Келсі мае дзве маткі, і ў кожнай з іх цяпер працякае цяжарнасць.
Падвойная матка, кожная са сваёй шыйкай, сустракаецца ў адной з тысячы жанчын. Верагоднасць таго, што ў кожнай з іх паралельна будзе цяжарнасць — мізэрная. У жанчын з дзвюма маткамі цяжарнасць звычайна праходзіць паспяхова, хоць і з высокай рызыкай заўчасных родаў.
Акушэры мяркуюць, што Келсі можа нарадзіць дзетак з розніцай у некалькі гадзін ці нават дзён, бо, імаверна, кожная матка будзе скарачацца ў розны час.
Планава нарадзіць жанчына павінна ў канцы снежня. Ужо вядома, што гэта будуць дзяўчынкі.
«Шэсць тысяч за лекі і пункцыю плацілі не вы, а дзяржава». Беларускі, якія робяць бясплатнае ЭКА, сутыкнуліся з праблемай
Інтэнсіўнасць выкарыстання мабільніка ўплывае на якасць спермы — навукоўцы
«Калега прасіла піць з майго кубка. Яна дагэтуль злуе, што не нарадзіла». Якія прыкметы раздражняюць цяжарных
Каментары