Візіт прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі ў Беларусь чакаецца ў 2024 годзе. Гэта вынікае з заявы пасла гэтай дзяржавы Алірэза Санеі па выніках сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, звяртае ўвагу «Позірк».
«Спадзяемся, што да канца гэтага года, у якім адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі, мы станем сведкамі яшчэ большага росту ўзаемнага тавараабароту», — заявіў дыпламат.
Для дасягнення гэтых мэтаў, у прыватнасці, плануецца візіт віцэ-прэзідэнта Ірана ў Беларусь, кансультацыі паміж МЗС у палітычных пытаннях.
«Налета плануем візіт прэзідэнта Ірана ў Рэспубліку Беларусь», — сказаў Санеі.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Іран 12-13 сакавіка.
Дзярждэпартамент ЗША назваў гэты візіт «працягам партнёрства паміж Іранам і Расіяй», падкрэсліўшы цесныя сувязі Мінска і Масквы.
Каментары