Сёння міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях саміту БРІКС у ПАР сустрэўся з прэзідэнтам Ірана Ібрахімам Раісі, пасля чаго было заяўлена, што іранскі лідар гатовы наведаць Беларусь у адказ на візіт у гэтую краіну Лукашэнкі ў сакавіку.
Два дні таму дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Алейніка прыбыла ў ПАР для ўдзелу ў мерапрыемствах XV саміту БРІКС. З гэтай жа мэтай у Іаганесбург прыбыў і прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі.
Таксама на палях гэтага саміту адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з ягоным іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Бакі, як паведамляецца, абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, асноўным з якіх была рэалізацыя дарожнай карты супрацоўніцтва, падпісанай Лукашэнкам у Іране падчас візіту ў сакавіку гэтага года.
Каментары
Гэта я аб тэхналагічнай моцы Ірана ды яго развіцці.