Грамадства

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка выйшаў на волю

Пра вызваленне пастара евангельскай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі паведаміла «Хрысціянская візія».

Вячаслаў Ганчарэнка быў затрыманы разам са сваім зяцем Ільёй Будаем 14 жніўня.

Ганчарэнку абвінавацілі паводле артыкула 24.3 КаАП Беларусі («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў») і прысудзілі 10 сутак арышту.

Ільі Будаю тады ж далі 5 сутак арышту, яго таксама выпусцілі пасля іх адбыцця.

Пастар Ганчарэнка пасля вызвалення запісаў для вернікаў сваёй царквы кароткі відэазварот, у якім падзякаваў ім за малітвы:

«Прывітанне ўсім! Іду дадому! Дзякуй усім, хто маліўся, Госпад быў са мной, я гэта адчуваў. Усіх люблю, абдымаю, да сустрэчы!»

Чытайце таксама:

Імаверна, у Мёрах будуць судзіць пратэстанцкага пастара. Прычым па вельмі рэдкім артыкуле

Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыццё» хочуць прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Супраць лідара расійскіх баптыстаў завялі крымінальную справу

Каментары

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Усе навіны →
Усе навіны

«Святкуйце сваю індывідуальнасць». Поп-зорка нулявых Нэлі Фуртада паказала, як змянілася за гэтыя гады19

Дзе ў Еўропе лепш за ўсё інвеставаць у нерухомасць у 2025 годзе?4

Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката стаў лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі3

Выданне Politico агучыла неверагодныя сцэнары на 2025 год. Адзін з іх — звяржэнне Лукашэнкі22

Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі2

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе ў Херсоне. Загінуў супрацоўнік гарадской рады2

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў42

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»46

Прэм'ер Канады пакідае пасаду кіраўніка партыі. Пазней ён пакіне і крэсла прэм'ера6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Галоўнае
Усе навіны →