«Белюрзабеспячэнне» паведаміла аб рэкордзе працягласці электронных таргоў.
Рэкорд быў пастаўлены ў сераду, 16 жніўня, у 22:23. Таргі стартавалі на электроннай гандлёвай пляцоўцы e-auction.by ў 9:00 днём раней і доўжыліся больш за 37 гадзін, піша «Народная Воля».
Лотам, па якім таргі вяліся ледзь не на працягу паўтара сутак, была артэзіянская свідравіна паблізу аграгарадка Хацежына ў Мінскім раёне.
Шэсць удзельнікаў зрабілі 166 ставак, падчас чаго кошт лота вырас у 5,5 разу да 14,5 тысячы рублёў.
Каментары