Пуцін заслухаў даклады начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава, а таксама іншых камандуючых і найвышэйшых афіцэраў.
Крамлёўскія медыя ўначы зрабілі справаздачу аб візіце Пуціна ў «штаб групоўкі СВА» ў Растове-на-Доне.
У публікацыях гаворыцца, што Пуцін заслухаў даклады начальніка Генштаба Узброеных сіл РФ Валерыя Герасімава, а таксама іншых камандуючых і найвышэйшых афіцэраў.
Які менавіта штаб наведаў прэзідэнт РФ і калі, не ўдакладняецца, але, імаверна, гаворка ідзе пра штаб Паўднёва-ўсходняй акругі ў Растове, які 22 чэрвеня захапіў Прыгожын.
Каментары