Спорт11

Вынеслі прысуд былому спартыўнаму дырэктару «Шахцёра». Яго адпусцілі ў зале суда

Суд Маскоўскага раёна Мінска 11 ліпеня вынес прысуд адзінаму абвінавачванаму па справе аб дамоўных матчах у чэмпіянаце Беларусі па футболе, былому спартыўнаму дырэктару салігорскага «Шахцёра» Уладзіміру Нідэргаусу. Ён мусіць выплаціць штраф 185 тысяч рублёў, прычым ён ужо ўнёс 180 тысяч. Так як штраф не звязаны з пазбаўленнем волі, Нідэргаус быў вызвалены з-пад варты ў зале суда, як піша «Мінская праўда».

Уладзімір Нідэргаус. Фота: БелТА

Экс-зорка валгаградскага «Ротара» быў пад вартай з канца студзеня. У ходзе спрэчкі бакоў на мінулым тыдні дзяржаўны абвінаваўца адзначыў, што Нідэргаус прызнаў сваю віну, але, па яго словах, кіраваўся не карыслівасцю, а толькі выконваў загады начальства. Так як чэмпіянат Беларусі па футболе лічыцца афіцыйным спаборніцтвам, то Нідэргаус, займаючы такую пасаду, ведаў, што ўплыў на вынікі матчаў незаконны.

У прыватнасці, ён дамаўляўся з трэнерам мінскага «Энергетыка-БДУ» Анатолем Юрэвічам і футбалістам бабруйскай «Белшыны» Дзмітрыем Гомзам аб стымуляванні гэтых каманд.

У выніку патрэбныя вынікі матчаў былі дасягнутыя незаконным шляхам: бабруйцы і мінчане адабралі ачкі ў мінскага «Дынама», за што і атрымалі абяцаныя ўзнагароды ў замежнай валюце, а ў заключным туры «Белшына» саступіла ў Салігорску, «Энергетык-БДУ» здаўся «Дынама». І «Шахцёр» стаў чэмпіёнам.

Дзяржабвінаваўца сказаў, што і Нідэргаус, і Юрэвіч ведалі пра кодэкс паводзінаў і спартовую сумленнасць, але пайшлі незаконным шляхам.

Але так як Юрэвіч раскаяўся ў зробленым, абвінавачанні з яго былі знятыя.

Што тычыцца Гомзы, то ён таксама выдатна ведаў кодэкс, бо сам жа яго і падпісваў. Аднак сваёй гульнёй у Салігорску аказаў уплыў на вынік таго матча.

Пры вынясенні пакарання Нідэргаусу дзяржабвінаваўца прасіла ўлічыць абставіны, стан здароўя абвінавачванага і яго чыстасардэчнае раскаянне ў зробленым.

Пакаранне Нідэргаусу пракурор папрасіла прызначыць у выглядзе штрафу 5000 базавых велічынь (185 000 рублёў). А так як штраф не звязаны з пазбаўленнем волі, вызваліць з-пад варты ў зале суда. А ўжо аплачаныя раней 180 тысяч рублёў улічыць у кошт сумы пагашэння доўгу. Таксама было прапанавана зняць арышт з маёмасці абвінавачванага.

Абаронца таксама папрасіла суд прызначыць штраф, улічыць, што раней Нідэргаус не меў судзімасцяў, меў станоўчыя характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы, а як футбаліст дамогся немалых поспехаў. Таксама было прапанавана ўлічыць сур'ёзнае захворванне абвінавачванага.

У сваім апошнім слове Нідэргаус яшчэ раз заявіў, што прызнаў сваю віну, раскайваецца ў зробленым, з першага ж дня супрацоўнічаў са следствам. Ён запэўніў, што больш нічым такім займацца не будзе, сам вінаваты ў тым, што здарылася, па сутнасці, паставіў крыж на сваёй кар'еры.

Нідэргаус папрасіў прабачэння ў родных, блізкіх, АБФФ, заўзятараў, што падвёў іх, і прасіў суд прызначыць яму пакаранне ў выглядзе штрафу. Паводле яго слоў, выплата штрафу дазволіць яму выехаць у Германію, каб працягнуць лячэнне, у якім ён мае вострую патрэбу.

Нагадаем, што праз скандал з дамоўнымі матчамі ў чэмпіянаце Беларусі салігорскі «Шахцёр» і мінскі «Энергетык» пазбавілі чэмпіёнства і сярэбраных медалёў адпаведна ў мінулым сезоне, клубы адхіленыя ад еўракубкаў у гэтым сезоне, аштрафаваныя на 30 і 20 ачкоў у гэтым сезоне, а таксама пазбаўленыя ачкоў на наступны год.

Каментары1

  • Ёсік
    11.07.2023
    Сьмешна ўся гэтая мітусьня. Чуў, што дзесьці ёсьць краіна такая, дзе за данат у 20 даляраў праз Фэйсбук, які мянты лічаць, як хочуць, зь грамадьзян патрабуюць у 100 разоў болей грошай. Ды шчэ пад крыміналку патрапіць магчыма. Так і жывем больш за 29 гадоў

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс5

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы4

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА11

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс5

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →