Спорт55

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Дзясяткі гульцоў дыскваліфікаваныя. 

Асацыяцыя Беларуская федэрацыя футбола прыняла суровае рашэнне па дамоўных матчах у беларускім футболе.

Як паведамляе АБФФ, камітэтам кантрольна-дысцыплінарным і па этычных пытаннях АБФФ былі разгледжаныя звесткі, якія паступілі са Следчага камітэта, аб тым, што падчас чэмпіянату краіны кіраўніцтвам «Шахцёра» былі арганізаваныя дамоўныя матчы, а таксама ажыццяўлялася неправамернае фінансавае стымуляванне каманд вышэйшай лігі, пасля чаго была распачатая дысцыплінарная вытворчасць, у рамках якой было апытана больш за 20 чалавек.

Вось якое пакаранне вынесенае «Шахцёру»:

  • штраф у памеры 10 000 базавых велічынь (370 000 рублёў),
  • пазбаўленне 30 балаў у чэмпіянаце-2023,
  • пазбаўленне 20 балаў у чэмпіянаце ў наступным годзе сярод каманд вышэйшай (або першай) лігі,
  • пазбаўленне атрыманых залатых узнагарод у чэмпіянаце-2022,
  • ануляваны вынік матча «Шахцёр» — «Белшына» (12.11.2022), прысуджанае «тэхнічнае паражэнне» «Шахцёру» і «Белшыне».

Штрафныя санкцыі ў дачыненні да ФК «РЦАР БДУ» («Энергетык»):

  • штраф у памеры 2000 базавых велічынь (74 000 рублёў),
  • пазбаўленне 20 балаў у чэмпіянаце 2023 года, пазбаўленне 10 балаў у чэмпіянаце 2024 года сярод каманд вышэйшай (першай) лігі,
  • пазбаўленне атрыманых срэбраных узнагарод у чэмпіянаце 2022 года.

ФК «Белшына»:

  • штраф у памеры 2000 базавых велічынь (74 000 рублёў), пазбаўленне 10 балаў у чэмпіянаце 2023 года,
  • пазбаўленне 5 балаў у чэмпіянаце 2024 года сярод каманд вышэйшай (першай) лігі;
  • ануляваны вынік матча «Шахцёр» — «Белшына» (12.11.2022), прысуджанае «тэхнічнае паражэнне» «Шахцёру» і «Белшыне».

Спартовы дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус і былы гулец «Белшыны» Дзмітрый Гомза абвешчаныя персонамі нон грата (непажаданымі асобамі) у беларускім футболе, яны атрымалі штрафы ў памеры 1000 базавых велічынь (37 000 рублёў) кожнаму.

Таксама дзясяткі гульцоў дыскваліфікаваныя.

Ажно на пяць гадоў дыскваліфікавалі трэнера Анатоля Юрэвіча — вядомага беларускага спецыяліста, нядаўна прызначанага дзяржаўным трэнерам па футболе, то-бок галоўным куратарам беларускага футбола. Таксама коўчу прызначылі штраф у памеры 1000 базавых велічынь (37 тысяч рублёў). Дырэктар «Шахцёра» Аляксандр Марчанка дыскваліфікаваны на 4 гады, ён мусіць заплаціць штраф у 500 базавых (18500 рублёў).

Што да гульцоў, дыскваліфікацыю на 3 гады і штраф у 400 базавых (14800 рублёў) атрымаў адміністратар «РЦАР-БДУ» Арам Абдуль Кадэр Аль-Маджыд. 500 і 300 базавых велічынь заплацяць адпаведна паўабаронцы Міхаіл Гардзяйчук («Шахцёр») і Мікіта Корзун («Дынама»), гульцы дыскваліфікаваныя на 12 месяцаў. Палова складу «Белшыны», у тым ліку і галоўны трэнер, дыскваліфікаваныя на паўгода.

Не ясна, што з чэмпіёнствам краіны за 2022 год. У БАТЭ і мінскага «Дынама» была аднолькавая колькасць балаў, у такім выпадку павінен быць «залаты матч». З іншага боку, як паведамляе рэсурс football.by, чэмпіянат-2022 можа так і застацца без залатога і срэбранага прызёраў, бо «Шахцёр» і «РЦАР-БДУ» пазбаўленыя гэтых тытулаў. 

Хто прадставіць Беларусь у еўракубках-2023? Як прадказвае football.by, у кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў выступіць барысаўскі БАТЭ, у аналагічных раўндах Лігі Канферэнцый — мінскае «Дынама» і «Іслач».

Разам з тым вынікі Суперкубка Беларусі-2023 перагледжаны не будуць, «Шахцёр» захавае трафей.

Каментары5

  • Зміцер
    11.05.2023
    Жвір, прачытау́ бы да канца навіну..
  • Ппк
    11.05.2023
    Грошы грошы. Ім патрэбныя толькі . Слушна падумалі. ГРОШЫ!
  • Жвір
    11.05.2023
    Зміцер, а я і прачытаў да канца. Што вас засмуціла ? Віншаваньне ў двукоссе ня ўзяў ? Лянота было. Не люблю "Энэргетык", штучная каманда, ні школы, ні базы, ні стадыёна, ні тылу. Толькі-толькі ў асноўны турнір выбіліся, і ўжо за махлярства ўзяліся. Няма чым даражыць, свайго гонару не заваявалі, а мінулага й не было ніколі. Насралі ў душы заўзятарам, ды аславілі беларускі футбол на ўвесь сьвет. Спартовых вынікаў беларускі футбол ня меў, дык цяпер яшчэ такая ганьба ! Кім нас людзі лічыць будуць ? Так апусьціць !.. Гэта ж цяпер на гады, паспрабуй вярнуць цяпер сабе твар...

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку2

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл5

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні20

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА5

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?30

На вайне загінуў чарговы расійскі генерал. Ён датычны да катавальняў у Данецку і забойства амерыканскага Z-блогера2

Праўладны палітолаг заявіў, што Польшча робіць з Беларусі ворага, бо ў яе няма касманаўтаў7

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля10

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку2

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →