Грамадства55

Прапаганда расказала пра затрыманні ў Полацкім універсітэце і паказала заплаканых супрацоўніц

На тэлеканале «Звезда» выпусцілі прапагандысцкі сюжэт пра Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. З яго становіцца зразумелым, за што затрымалі некаторых работнікаў. Чысткамі прыгразілі і іншым універсітэтам.

Затрыманне аднаго з работнікаў ПДУ. Скрын сюжэта тэлеканала «Звезда»

23 мая ў Полацкім дзяржаўным універсітэце прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапіла каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Большасці тых, чые вынікі суда вядомыя, прысудзілі арышт, мінімум адзін чалавек аштрафаваны.

14 чэрвеня «па пагадненні бакоў» звольненыя раней арыштаваныя па адміністрацыйных справах дацэнт кафедры гісторыі і турызму Віктар Чараўка і дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржкіравання Сяргей Глазырын. Агулам у мінулым месяцы звольнілі не менш за сем супрацоўнікаў.

Глазырын у сюжэце расказаў, што трапіў на суткі за старое фота ва «УКантакце» на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Паказалі і дзвюх заплаканых работніц, якіх раней судзілі за падпіскі на непажаданыя рэсурсы: асістэнтку кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газа Паліну Путро (ёй тады далі штраф у 740 рублёў) і намесніцу дэкана па выхаваўчай працы факультэта інфармацыйных тэхналогій Марыю Дэканаву.

Паліна Путро. Скрын сюжэта тэлеканала «Звезда»

У сюжэце наракалі, што многія супрацоўнікі ПДУ стваралі тэлеграм-каналы, дзе выказвалі сваё меркаванне, удзельнічалі ў акцыях і некаторыя спрабуюць цяпер «адседзецца».

«Сорам і боль за некампетэнтнасць кадраў», — заявіла прапагандыстка.

Яна абурылася, што экс-рэктар ПДУ, прафесар Дзмітрый Лазоўскі, не забараняў ва ўніверсітэце лозунгі пра свабоду і дэмакрататыю. Ён перастаў быць рэктарам у 2021-м. У сюжэце ён не стаў гаварыць з прапагандыстамі.

Цяперашні рэктар ПДУ Юрый Раманоўскі заўважыў:

«Пытанні многія, звязаныя з дзейнасцю тых ці іншых структур, тых ці іншых выкладчыкаў, работнікаў, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсную дзейнасць, падтрымалі так званую свабоду слова, на жаль, або замоўчваліся, або на гэта не звярталася ўвагі».

Ён прызнаўся, што большая частка супрацоўнікаў «падтрымала пратэсную дзейнасць, не перашкаджала таму, каб студэнтаў не далучалі».

«Частка работнікаў была звязаная з замежжам, яны сабе, па сутнасці, на гэтых праектных акцыях зрабілі пэўны хайп для таго, каб потым у рамках падтрымкі мець якія-небудзь дывідэнды», — выказаўся Юрый Раманоўскі. 

У канцы сюжэта прапагандыстка заявіла, што ПДУ — месца не для «перамен» (яна падкрэслена вымавіла слова па-беларуску), а «перемен».

Яна дадала, што пратэсныя настроі былі не толькі ў гэтым універсітэце Віцебшчыны.

«Думаць, што вас не закране, — саманадзейнасць і глупства. Думаю, там, дзе трэба, мой пасыл пачуты», — прыгразіла яна.

Каментары5

  • Улад
    05.07.2023
    Калі большасць не ў стане бараніць сябе, агрэсіўная меньшасць можа здзеквацца з іх.
  • даведка
    05.07.2023
    Романовский и его брат-судья не понимают, что очень скоро им обоим за всё содеянное воздаться по заслугам...
  • даведка
    05.07.2023
    Уши этих журналистских разоблачений и травли растут из кабинета новополочанки Натальи Кочановой.

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы6

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА54

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →