Грамадства3737

Хто сядзеў побач з Лукашэнкам на канцэрце 3 ліпеня ў Вялікім тэатры? Здаецца, у яго новая фаварытка 

Увечары 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў на канцэрт у Вялікі тэатр Беларусі. Пасля прамовы і ўзнагароджвання работнікаў культуры ён заняў месца ў зале. Побач з ім пасадзілі дзяўчат — адну з іх бачылі з палітыкам ужо тройчы.

Лукашэнка ў Вялікім тэатры з дзвюма дзяўчатамі на канцэрце 3 ліпеня. Фота: сайт Лукашэнкі

Дзяўчына, якая сядзела леваруч ад Лукашэнкі, вельмі падобная да 26-гадовай піяністкі Ірыны Бутэль. Родам яна з Ветрына, што знаходзіцца ў Полацкім раёне — адтуль жа паходзіў славуты літаратуразнаўца Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна ў 2020-м і з гэтага часу працуе ў Вялікім тэатры Беларусі.

Параўнайце — дзяўчына побач з Лукашэнкам і Ірына Бутэль (справа). Фота: «Пул Першага» і інстаграм Ірыны Бутэль

Другая з дзяўчат — ужо вядомая нам 20-гадовая мінчанка Настасся Казырыцкая. Упершыню яна з'явілася з Лукашэнкам на навагоднім балі, а потым паспела суправадзіць яго і на бал выпускнікоў 23 чэрвеня. З'яўленне на Дзень Незалежнасці — яе трэці выхад з Лукашэнкам.

Лукашэнка і Настасся Казырыцкая на свяце выпускнікоў 23 чэрвеня. Фота: сайт Лукашэнкі

Вырасла Настасся ў звычайнай сям'і ў сталіцы Беларусі. Бацька быў міліцыянтам, але 20 гадоў як не працуе ў МУС. Цяпер дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Таксама яна працуе мадэллю ў Нацыянальнай школе прыгажосці, прычым з падлеткавага ўзросту.

Настасся Казырыцкая на фінале «Міс Беларусь — 2021». Скрын відэа СТБ

У 2021-м дзяўчына дайшла да фіналу конкурсу «Міс Беларусь». Грае на фартэпіяна і гітары. Да апошняга часу працавала ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. Пра пераход яе на іншыя пасады невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • No
    04.07.2023
    Стары кряк усё не супакоiцца, хоча быць альфа-самцом сярод маладых эскартнiц. Тьфу! Краiна у галечы, пад акупацыяй, а яны усё святы праводзяць. Якая мярзота!
  • Mar
    04.07.2023
    В его постели уже капельница фаворитка.
  • да зямлі пара прывыкаць
    04.07.2023
    Беларускі Дзі Капрыё, мля. Ні сораму, ні розуму. Ён мабыць ўпэйнены, што так паказвае свой мачызм. Але нічога акрамя агіды гэта не выклікае. 

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Бон Джові выратаваў жанчыну, якая хацела кінуцца з моста4

У Перу памёр былы прэзідэнт Альберта Фухіморы. Летась яго вызвалілі з турмы2

«Мяне гэта толькі ўзмацніла». Вязень ускрываў вены за кратамі — а цяпер радуецца, што прайшоў праз турму1

У польскім Уроцлаве з трывогай чакаюць вялікай паводкі1

У Мазыры знайшлі труп у прыпаркаванай машыне. Ён праляжаў у ёй некалькі дзён

Зяленскі абмеркаваў з Блінкенам і Лэмі пытанне ўдараў па Расіі дальнабойнай зброяй. Вялікабрытанія ўжо згодная?4

Як не трапіць у пастку выхаднога дня

Вывезлі з Беларусі маці былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай5

У Камянецкім раёне стварылі ферму з гадаванцамі, мяса якіх спажываюць у дарагіх рэстаранах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →