Пад Навагрудкам прапануюць заробак да 9500 рублёў — што за вакансія
Досвед не патрабуецца, а працоўны тыдзень — чатырохдзённы.
Пасада з заробкам да 9500 рублёў прапануецца ў сельскай арганізацыі Гродзенскай вобласці. Такая вакансія апублікаваная на сайце Rabota.by, піша партал «Точка».
Ад суіскальніка патрабуюцца веды ў аграноміі, досвед працы ў садаводстве і правы катэгорыі B.
У адказ на ўсё гэта наймальнік гатовы прапанаваць салідны заробак (9500 рублёў да выліку падаткаў), «чатырохдзёнку», магчымасць пражываць на мясцовасці, аплату двух месяцаў зімовага прастою (снежань і студзень), гнуткі графік, сістэму заахвочванняў.
Што за месца і ў чым падвох?
Працу з зайздросным заробкам прапануе фермерская гаспадарка, размешчаная за 35 км ад Наваградка. Шукаюць кіраўніка гаспадаркі. Працаваць прыйдзецца на плантацыі буякоў плошчай 4,5 га з 1 лютага па 1 снежня.
Праўда, заробак прапісаны з вялікай разбежкай — ад 2000 да 9500 рублёў.
У гаспадарцы трэба будзе выконваць усе агратэхнічныя работы, навучаць каманду супрацоўнікаў і кіраваць ёю. Акрамя таго, прыйдзецца арганізоўваць збор і збыт ягад.
Вялікімі плюсамі кандыдатаў стануць правы катэгорыі B і асабісты аўтамабіль, навыкі кіравання трактарам і навясным абсталяваннем, фізічная вынослівасць і агранамічная адукацыя.
Каментары