Прызначаная ўчора дырэктаркай «Белсата» Аліна Коўшык заявіла, што добрахвотна складае мандат сяброўкі Каардынацыйнай рады. Адпаведны ліст яна змясціла ў сваім фэйсбуку.
«Лідарства ў фракцыі «Еўрапейскі выбар» перадаецца Валерыю Мацкевічу. Жадаю поспехаў Каардынацыйнай радзе ў яе дзейнасці і ў прасоўванні дэмакратыі ў Беларусі», — напісала Аліна Коўшык.
Таксама ўчора Аліна Коўшык пакінула Аб'яднаны пераходны кабінет, дзе яна займала пасаду прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні. Выконваць абавязкі прадстаўніка будзе яе ранейшы намеснік Павел Баркоўскі, пакуль не прызначаны новы прадстаўнік.
Каментары