У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»
Андрэй Лазаковіч некалькі гадоў узначальваў таксама міліцыю Крычава.
На 45-м годзе жыцця памёр начальнік міліцыі Слаўгарада і былы начальнік міліцыі Крычава Андрэй Лазаковіч, паведаміла ведамаснае выданне «На страже».
Андрэй Лазаковіч быў палкоўнікам міліцыі. Міліцыю Крычава ён узначаліў у 2018-м. У 2022-м яго ўзнагародзілі нагрудным знакам «За самаадданую службу» I ступені. Узнагароду ўручаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
З 2023-га Лазаковіч быў кіраўніком міліцыі Слаўгарада.
Цікава, што ў верасні 2020 годзе ён сам скардзіўся ў міліцыю пра з'яўленне надпісу «3%» каля помніка Леніну ў Крычаве.
Каментары